Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Божае Нараджэньне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаноўныя! Ну колькі можна блытаць між сабою «Каляды» (дахрысьціянскае, ведычнае сьвята) і «Народзіны Хрыста»! :-) Ад таго, што па часе яны накладаюцца адно на адно, яны ня тоесныя. І называць хрысьціянскія дзеі «каляднымі» — грубая памылка!

Мяркую, што артыкул трэба пераназваць — прыкладна так: Божае Нараджэньне (у хрысьціянстве). — W.V.-S.

  • Чытаю разьдзел «Гісторыя» і думаю як бы сумясьціць прынятае ў каталікоў Пан Езус Хрыстус і праваслаўнае Гасподзь Ісус Хрыстос, Збаўцу і Збавіцеля, Панну Марыю і Дзеву Марыю і г. д. Не перапісваць адну жы аналягічную гісторыю з рознымі імёнамі… --Казімер Ляхновіч 11:27, 24 сьнежня 2009 (UTC)


«З усталяваньнем хрысьціянства [Кяляды] прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова…»
Гмм-м… Гэта што да чаго прымеркаванае? Насамрэч — наадварот: вызначэньне тэолягамі даты Раства Хрыстова прымеркаванае да дзён «пералому года», то бок, да Калядаў!
А пачатак сьвяткаваньня дахрысьціянскіх Калядаў «прымеркаваный» да аб’ектыўнага моманту часу: зімовае сонцастаяньня (прыкладна 22 Сьнежня), — і ня мае дачыненьня да аніякіх календароў (то бок, Каляды — сьвята «астранамічнае»). А вось сьвяткаваньне хрысьціянскага Раства Хрыстова прымеркаванае да пэўнае даты («календарнае» сьвята), і ў залежнасьці ад таго, якім календаром людзі карыстаюцца, гэтае сьвята прыпадае на адрозныя дні. --Adash (гутаркі) 21:35, 18 сьнежня 2012 (FET)

Назва «Божае Нараджэньне» носіць ВЫКЛЮЧНА вузкаканфэсійны (лацінска-каталіцкі) характар, яна непрымальная для ўсіх хрысьціянаў усходняй традыцыі з тэалягічнага пункту гледжаньня (ідэя спрадвечнага Бога). Вось жа больш карэктна і неўтральна гэты артыкул (і ўсё зь ім зьвязанае) трэба было б называць «Нараджэньне Хрыстова» (Можа выкарыстоўвацца і Раство Хрыстова, але ў афіцыйным царкоўным стылі па-беларуску прыняты першы варыянт). Наогул беларуская лацінская тэалягічная тэрміналёгія мусіць у праекце Вікіпэдыі мець выключна свой вузканфэсійны ўжытак. А для большасьці іншых беларускіх хрысьціянаў (праваслаўных, грэка-каталікоў і пратэстантаў) у цэлым існуе агульная тэрміналёгія, якой і трэба тут карыстацца.--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:20, 28 сьнежня 2012 (FET)а.
Вы прапануеце замяніць шыла на мыла, то бок нейкі «няправільны» варыянт на «правільны». Але ў капілку дадам, што можна проста назваць артыкул Раство. Хіба што найбольш нэўтральны, канфэсіянезалежны, варыянт. — Wizardist г 01:33, 28 сьнежня 2012 (FET)

Не, як раз шыла на мыла тут няма. Бо варыянт «Нараджэньне Хрыстова» ня толькі не простанародная назва і не залежыць ад канфэсіі, гэта ёсьць больш дакладная фармулёўка назвы сьвята. А «Раство Хрыстова» — гэтак можа быць і я гэта адзначыў вышэй, калі Вы не заўважылі. А вось проста Раство — нельга. Вы ж, мабыць, не задумваецеся ці ня ведаеце, што, напісаўшы Раство (а ў праваслаўных, дарэчы, Ражаство…) адразу паўстае пытаньне: Раство — каго? Яна Хрысьціцеля? Багародзіцы? Хрыста?--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:08, 16 студзеня 2013 (FET)

Раство — асобна, Каляды — асобна

[рэдагаваць крыніцу]

Зыходзячы з таго, што ад пачатку гэтыя сьвяткаваньні ёсьць прынцыпова, сьветаглядна рознымі, іх нельга зьмяшчаць у адзін вікіпэдыйны артыкул. У абодвух артыкулах трэба толькі адзначыць прыкладна так: У цяперны час назоў «Каляды» часткаю хрысьціянаў таксама выкарыстоўваецца як сыноным да назову «Раство». --Adash (гутаркі) 00:05, 8 студзеня 2013 (FET)

Выбачайце, але цікава даведацца пра «частку хрысьціянаў», якія АФІЦЫЙНА выкарыстоўваюць назоў «Каляды». :) Каляды ў хрысьціянстве наогул трэба разумець хутчэй як сьвяточны ПЭРЫЯД, а ня дзень, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос.

--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:08, 16 студзеня 2013 (FET)

название коляды убрать с Рождества Христова

[рэдагаваць крыніцу]

Требую убрать название коляды,с Рождества Христова.

По телевидению есть передача "барометр" и там рассказывают ,к примеру что в народе примечали "если в этот день холодно,то лето будет дождливым и нельзя то или иное делать" В каком народе???????????откуда это взято,проехать по деревням и спросить знают ли люди о таких приметах-НИКТО не знает!(один,два..человека на страну может имеют данный и нечистый в глазах Божиих фальклер,это тоже что гадания.) Так откуда эти басни"в народе примечали",оттуда что пришел "филосов-писатель" нашел таких же ,оформил записи в книгу,подключили журналистов,распространили по тв и радио,а народ это ест.В итоге 10 человек "заражают"народ. И о Рождестве Христовом не могут писать люди во первых неверующие,хоть бы у них было образование.Во вторых душевные,и если таковые смешали языческие коляды с Рождеством Христовым ,то они не знают что говорят,не должна страна ровняться на их невежество.И коляды и колядование никак не несет в себе посыл хоть что-то напоминать о рождении Иисуса Христа в мир.А что в себе несёт?-козы,санки,обряды и прочая атрибутика ничем не связанная с Христом Иисусом.Всякий праздник,который не для Иисуса Христа,не есть о Нем. Если у кого спрашивать о Рождестве Христовом,то у церкви Божией,которые знают Бога. Но есть церкви ,где не отличают правой руки от левой и чтут нечто вопреки Писанию,не за ними должно быть последнее слово. Нелгите (гутаркі) 21:18, 20 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Добры дзень! Прашу стварыць артыкул пра Раство ў Беларусі(uk)!

У большасьці Вікіпедый ёсьць такія артыкулы пра свае дзяржавы, а ў Беларусі няма, напрыклад, Раство ва Ўкраіне, Раство ў Польшчы(pl), Раство ў Расеі(ru), Раство ў Аўстраліі(en), Раство ў Румыніі(ro) і г.д.. Тое самае тычыцца й Вялікадня ў Беларусі. Maqqjq102 (гутаркі) 14:32, 11 студзеня 2024 (+03)[адказаць]