Абмеркаваньне:Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі ў Другой сусьветнай вайне
Лічу, што нацыянальны сьцяг беларусаў тут не дарэчы і прапаную яго прыбраць. --Казімер Ляхновіч 23:37, 3 траўня 2011 (EEST)
- Бел-чырвона-белы сьцяг — сымбаль беларускага калябарацыянізму ў тыя часы. Па-за маральным кантэкстам няма перашкодаў, каб ілюстраваць артыкул такім чынам, тым болей, што выкарыстаньне сьцягу не парушае ні Вікіпэдыя:Ветлівасьць, ні Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня. Я яшчэ хацеў знайсьці фатаздымкі з лунаючым бчб на будынках нацыскіх адміністрацый, але не знайшоў, тады можна было б замяніць. --Jauhienij 00:45, 4 траўня 2011 (EEST)
- Бел-чырвона-белы сьцяг згодна з ЭГБ — перадусім «нацыянальны сьцяг беларусаў», азначэньня «сымбаль беларускага калябарацыянізму» я тамака не заўважыў. І ў часы нямецкае акупацыі ягонае выкарыстаньне (зноў такі згодна з АК) было неафіцыйным. З такім жа посьпехам у артыкул можна дадаць выявы вокладкі граматыкі Б. Тарашкевіца і хрысьціянскага крыжа (і першае і другое таксама «адрадзілася» ў тыя часы). Што датычыцца здымкаў, беспасярэдне датычных да калябарацыі, то калі ласка. Але выява проста нацыянальнага сьцяга тут недарэчы. І гэтае пытаньне для мяне зьяўляецца прынцыповым. Разумею, што вы арыентуюецеся на расейскую вікіпэдыі, але ў каторы раз паўтаруся, што гэта не АК і тым больш ня ўзор нэўтральнасьці, асабліва датычна беларускае тэматыкі. --Казімер Ляхновіч 23:37, 5 траўня 2011 (EEST)
- Ну, для мяне гэта ня так прынцыпова, і калі наяўнасьць сьцягу вас крыўдзіць асабіста, то калі ласка. Аднак шкада, што ня будзе ілюстрацый увогуле. --Jauhienij 06:03, 6 траўня 2011 (EEST)
- Прыклады фотаздымкаў: File:Bundesarchiv Bild 146-2008-0042, Weißrussland, Minsk, Gebäude.jpg, File:Bundesarchiv Bild 183-1991-0206-506, Weißrussland, Minsk.jpg, можа і іншыя ў commons:Category:Belarus in World War II. --EugeneZelenko 16:59, 6 траўня 2011 (EEST)
- Дзякуй, выдатна. --Jauhienij 17:55, 6 траўня 2011 (EEST)
- Дзякуй за апэратыўнасьць, цяпер усё карэктна. --Казімер Ляхновіч 02:54, 7 траўня 2011 (EEST)
- Прыклады фотаздымкаў: File:Bundesarchiv Bild 146-2008-0042, Weißrussland, Minsk, Gebäude.jpg, File:Bundesarchiv Bild 183-1991-0206-506, Weißrussland, Minsk.jpg, можа і іншыя ў commons:Category:Belarus in World War II. --EugeneZelenko 16:59, 6 траўня 2011 (EEST)
- Ну, для мяне гэта ня так прынцыпова, і калі наяўнасьць сьцягу вас крыўдзіць асабіста, то калі ласка. Аднак шкада, што ня будзе ілюстрацый увогуле. --Jauhienij 06:03, 6 траўня 2011 (EEST)
- Бел-чырвона-белы сьцяг згодна з ЭГБ — перадусім «нацыянальны сьцяг беларусаў», азначэньня «сымбаль беларускага калябарацыянізму» я тамака не заўважыў. І ў часы нямецкае акупацыі ягонае выкарыстаньне (зноў такі згодна з АК) было неафіцыйным. З такім жа посьпехам у артыкул можна дадаць выявы вокладкі граматыкі Б. Тарашкевіца і хрысьціянскага крыжа (і першае і другое таксама «адрадзілася» ў тыя часы). Што датычыцца здымкаў, беспасярэдне датычных да калябарацыі, то калі ласка. Але выява проста нацыянальнага сьцяга тут недарэчы. І гэтае пытаньне для мяне зьяўляецца прынцыповым. Разумею, што вы арыентуюецеся на расейскую вікіпэдыі, але ў каторы раз паўтаруся, што гэта не АК і тым больш ня ўзор нэўтральнасьці, асабліва датычна беларускае тэматыкі. --Казімер Ляхновіч 23:37, 5 траўня 2011 (EEST)
Змена канцэпцыі артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю!
Прапаную змяніць канцэпцыю гэтага артыкулу, зрабіўшы яго чыста тэрміналагічным, бо далёка не ўсе гісторыкі (і ўдзельнікі падзей) лічаць гэтае слова прыдатным да апісаньня антысавецкай ці проста легальнай актыўнасьці беларускага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі. Больш за тое, мы самі трапляем у пастку, калі пераносім фармальна-юрыдычны заходнеэўрапескі панятак на нашыя рэаліі, бо і тыя, хто на Заходняй Беларусі супрацоўнічалі з савецкімі ўладамі (якіх тагачасныя польскія ўлады лічылі акупантамі, бо не прызнавалі тэрытарыяльных зменаў 1939 г.) атрымліваюцца калабарантамі.
Нагадаю, што беларусы ў першай палове 20ст (у залежнасці ад раёну) маглі па 10 разоў назіраць змену ўлады - ад расейскага цара да вяртаньня Беласточчыны Сталіным Польшчы ў 1944 годзе.
Беларусь не была незалежнай дзяржавай, таму пытанне пра "беларускі калабарацыянізм" проста не стаіць. Кожны беларус меў поўнае маральнае права, сыходзячы з уласнага жыцьцёвага вопыту, самастойна вырашаць, супрацоўніцтва з якой іншай дзяржавай (СССР, Нямеччынай ці Польшчай) больш карыснае для беларускага народу, ягонай сям'і і вёскі. Калабарант - стала ў свеце сінонімам здрады, але хто мае права патрабаваць ад тагачасных беларусаў вернасьці Польшчы ці Сталіну? Як на мой погляд, ніхто.
А гістарычныя дадзеныя з гэтага артыкулу прапаную перанесці ў асноўным у шэраг артыкулаў пра беларускую легальную палітычную, грамадзскую, вайсковую дзейнасць падчас вайны і нямецкай акупацыі, выкарыстоўваючы выключна нэйтральныя тэрміны.
З павагай, W.
- Падтрымліваю. Галоўнае, каб Вы самастойна за гэтую справу ўзяліся. Таксама, зарэгіструйцеся, калі ласка, на Вікіпэдыі, і па магчымасьці рабіце праўкі тарашкевіцаю --Czalex (гутаркі) 00:28, 24 сакавіка 2013 (FET)
- Ці зьяўляецца меркаваньне тых гісторыкаў пераважным? Хто гэтыя гісторыкі? У якіх аўтарытэтных крыніцах прыведзена іх меркаваньне, што тэрмін «калябарацыя» непрыдатнае да апісаньня антысавецкай актыўнасьці? Пагатоў, у самым пачатку артыкула напісана, што гэта тэрмін з савецкай і расейскай гістарыяграфіі. — Wizardist г +у 01:09, 24 сакавіка 2013 (FET)
- Цалкам падтрымліваю W, у адказ Wizardist, скажу, што нягледзячы на тое, што у самым пачатку артыкула напісана, што гэта тэрмін з савецкай і расейскай гістарыяграфіі, гэта меркаваньне зьяўляецца базавым у беларускай вікіпэдыі, так ёсьць, напрыклад, катэгорыя Калябарацыя на Беларусі і г.д. Заходнія беларусы (напрыклад Гадлеўскі, Акінчыц, Родзька, Вітушка, Астроўскі і г.д.) у ваенным канфлікце ня могуць лічыцца калябарцыяністамі, таму што яны проста не зьяўляліся грамадзянамі СССР, болей таго ўсе жыхары Заходняй Беларусі, якія мелі да 1939 року польскае грамадзянства, згодна міжнароднаму праву захоўвалі польскае грамадзянства да канца ваеннага канфлікта, таму для міжнароднага права яны заставаліся грамадзянамі Польшчы. Ня варта лічыць іх здраднікамі СССР толькі таму што яны былі этнічнымі беларусамі ці радзіліся на этнічнай беларускай зямлі - гэта проста сьмешна, тады ўжо й Гітлера трэба аднесьці да калябарцыяністаў, і Розэнбэрга. Тут трэба карыстацца міжнародным правам, а не ідэалёгіяй. Нагадваю, што саюзьнікі выдалі СССР толькі ўсходніх беларусаў, заходнія беларусы не былі выданы. Наконт Хто гэтыя гісторыкі? У якіх аўтарытэтных крыніцах прыведзена іх меркаваньне, што тэрмін «калябарацыя» непрыдатнае да апісаньня антысавецкай актыўнасьці?: якія вы хочаце крыніцы, калі проста існуе міжнароднае права (ці вы ведаеце крыніцу аўтарытэтней?), ці выхочаце, каб якісьці расейскі аўтарытэтны гісторык напісаў, што яны не калябарцыяністы, вам не дастаткова, што беларускія незалежныя гісторыкі, як Туронак, проста не ўжываюць адносна іх тэрмін калябарацыя? Не зьмешвайце Пэтэна, Кьвісьлінга і Ціса, якія здрадзілі Францыі, Нарвэгіі і Славаччыне з Астроўскім ці Родзька, якія здрадзілі Польшчы, якой у той час фактычна не існавала. Каб канкрэтна расставіць усе кропкі над і, прапаную вам прывесьці крыніцы аб прыналежнасьці іх да калябарцыянізма, і я думаю, што ня трэба нагадваць, што праца нейкага савецкага ці расейскага гісторыка (якія заснаваны на ідэалёгіі) гэта не крыніца, а гістарыяграфія.--Maks 100 (гутаркі) 20:17, 24 лютага 2014 (FET)
Савецкая і расейская гісторыя
[рэдагаваць крыніцу]Дзякуй, што напісалі ў беларускую Вікіпэдыю артыкул з тэрмінам з савецкай і расейскай гісторыі (што вы сьвядома пацьвярджаеце) і са спасылкамі кшталту Вялікая Айчынная вайна.
Гэта не нэўтральны артыкул.
Ягоную канцэпцыю варта перарабіць Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 22:02, 30 жніўня 2024 (+03)
- Артыкул, які ўтрымлівае ў крыніцах назву Беларусія, у якім палова сьцьвярджэньняў не абґрунтаваныя ніякімі крыніцамі і які быў наўпрост скапіяваны з расейскай вікіпэдыі (якая ніводным разам ня можа быць надзейнай крыніцай у пытаньнях гісторыі празь дзяржаўныя міты датычна нашага рэгіёну (яна амаль цалкам напісана на падмурку гэтых мітаў)) — ганьба для беларускай ўікіпэдыі.
- Пераважная большасьць беларускіх груп ненавідзелі і немцаў, і саветаў. Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 22:22, 30 жніўня 2024 (+03)
- Даруйце калі што калі выглядаў надзвычайна буйным Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 22:50, 30 жніўня 2024 (+03)
- Удзельнік, які зрабіў гэты пераклад з расейскай, ужо 10 гадоў не рэдагуе Беларускую Вікіпэдыю. На жаль, падобная сытуацыя ёсьць даволі тыповай «хваробай» усякай вікіпэдыі: хтосьці робіць пераклад не пераймаючыся спэцыфікай моўных разьдзелаў, а потым даводзіцца ламаць галаву, як тое неяк выправіць (бо выдаліць артыкул адно за тэндэнцыйнасьць нельга). Маем недастаткова ўдзельнікаў, каб адсочваць і абгрунтавана (дзеля чаго варта вельмі паглыбіцца ў тэму) выпраўляць усе падобныя выпадкі. Магу толькі параіць сьмела рэдагаваць, але не забывацца пра спасыланьне на вартыя даверу крыніцы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:02, 1 верасьня 2024 (+03)