Абмеркаваньне:Беларуская кухня
Трэба выдаліць адсюль ды ўставіць у ангельскамоўную.
- Аўсвальдзе:
- Пытаньне ня толькі ў мове, а ў тым, што сюды НЕЛЬГА ставіць матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам, а ён зрабіў copy&paste з чужой кнігі;
- Не забывай ставіць подпіс ;)
- --Rydel 20:51, 26 Nov 2004 (UTC)
Нічога не зразумеў. Што выдаліць, што ў англамоўную ?
і куды падзелася спасылка на артыкул пра збіральніцтва ? Яго цалкам дазволіў выкраыстоўваць сам аўтар, Віктар Цітоў. Чалавек ён досыць стары, таму калі патрэбная ягоная пісьмовая згода, дык гэта і час хойме, і высілкі, але я магу паведаміць ягоныя каардынаты, калі ёсць сумнеў.
Забыўся падпісацца, бо не са свайго РС, а парол не памятаю. Гэта быў АБ, ака Mann Kurt
Прывітаньне! Рады вас тут бачыць. Думаю, цяпер кантэнту будзе багата! :) Мой камэнтар і камэнтар Аўсвальда датычаць нейкага тэксту па-ангельску, які калісьці ў лістападзе зафігачыў на месца гэтага артыкулу нейкі ананім. Ясна, што тэкст быў выдалены.
Пра аўтарскія правы ўжо напісаў наш адміністратар Яўген Зялёнка. Гэта досыць важны аспэкт. Бо інакш мы можам або ператварыцца ў пірацкую сьметніцу або рызыкуем быць зачыненымі ў выніку судовай справы. Таму трэба выкладаць сюды толькі тыя матэрыялы, якія аўтары дазволілі выкырастоўваць альбо на якія ўжо няма капірайту, або якія падлягаюць пад ліцэнзію GDFL (ці іншымі падобнымі адкрытымі ліцэнзіямі).
Подпіс вельмі проста ставіць. Трэба націснуць на кнопку з подпісам (перадапошняя справа на тулбары). І зьявіцца такая штука - --~~~~ (якая аўтаматычна падставіць час і username). --Rydel 17:08, 27 Dec 2004 (UTC)
Ну так, кантэнту будзе да фіга і больш. Што да аўтарскага права - абяцаю ставіць або свае, або іншых аўтараў, атрыманаыя ў рамках праекту "Наша Ежа". Смачна есці !
Пытанні
[рэдагаваць крыніцу]Ёсць па ежы-кулінарыі-гастранаміі адно важнае пытанне. Я спрабую будаваць энцыклапедыю такім чынам, што ў яе ўкладаюцца не толькі "стравы традыцыйнай кухні шчырых беларусоў", але і ўвогуле ўсё, што елі і ядуць беларусы, як шчырыя, так і зманкуртаваныя, незалежна ад таго, ці атрымала гэта этнакультуралягічнае асвячэнне, ці не. То напрыклад, апельсіны, траска, цынамон, або нават якія сучасныя хве, піца ды сушы мусяць быць недзе ў адной сістэме з традыцыйнымі беларускімі стравамі. Я не кажу, што гэтае пытанне лёгка вырашыць, але мяркую, што можна. Карацей, мая ідэя арганізацыі структуры больш блізкая
Дарэчы, гэта ўсё ідзе ад розніцы паміж "палітычнай нацыяй" і "этнаграфічнай нацыяй". Лішне казаць, што я палымяны прыхільнік першай.
Можа быць, сапраўды варта зрабіць 2 паралельныя (дакладней, сумежныя, бо будуць часта перакрывацца) сістэмы: адна ад "Бел. кухні" у раздзеле Беларусь, другая ад "Ежы ўвогуле". Досыць часта яны будуць спасылацца на адны і тыя ж артыкулы. То мне было б прасцей працаваць, калі б іерархія была зададзеная адразу ж.
І яшчэ - што значыць "назіраць" ? Я думаў, што цікнуўшы гэтак, буду атрымліваць паведамленні аб зменах артыкулаў, якія напісаў,: - мылам ? праз паведамленні, звязаныя з артыкулам ?
але нешта я гэтага або не заўважыў, або гэтага няма.
Cтруктура
[рэдагаваць крыніцу]Дзякуй за ўдасканаленне структуры. Хачу ў сувязі з гэтым унесці яшчэ адну прапанову: варта было б каб катэгорыі і субкатэгорыі ў гэтым артыкуле таксама выводзілі на больш поўныя спісы адпаведных страў. Напрыклад, не проста 1.3. Малочныя, а [малочныя] - а там ужо па алфавіце масла, смятана, сыр і г.д.
У мяне яшчэ нямала ёсць артыкулаў па канкрэтных стравах і кампанентах, але немагчыма лінкі на іх даць з аднаго агляднага артыкулу - ён зробіцца абсалютна штучным і нечытэльным. Таму трэба даць двайную магчымасць навігацыі - з агляднага артыкулу і праз спіс.
Яшчэ вельмі цікавіць, ці ёсць у Вікіпедыі магчымасць прагляду ўсіх наяўных артыкулаў па алфавіце. Вельмі нелегічна, калі не - у Энкарце, якая шмат у чым падобная, такая магчымасць натуральна ёсць.
- Глядзіце Усе артыкулы (спасылка таксама ёсьць у спэцыяльных старонках). --EugeneZelenko 17:21, 2 .01. 2005 (UTC)
2)
дарэчы, з "рэдагаваць" я не магу трапіць на:
Зьмест [паказацьсхаваць] 1 Стравы
1.1 Мясныя 1.2 З хатняй птушкі 1.3 Малочныя 1.4 Рыбныя
і г.д.
гэта могуць толькі адміністратары ?
я б хацеў стварыць аналагічны спіс у артыкуле "Святы":
1. Дахрысціянскія 2. Праваслаўныя 3. Каталіцкія 4. Дзяржаўныя
пакуль няма агляднага артыкулу, можна было б карыстацца прынамсі спісам, каб было куды ўносіць артыкулы па асобных святах
Напоі
[рэдагаваць крыніцу]Дарэчы, канец тэксту, які пачынаецца са слоў -
- За савецкі перыяд з побыту беларусаў “вымыліся” не толькі стравы -
- ніяк не датычыць рыбрыкі "Напоі". Як гэта паправіць ?
- Мне таксама гэтак падалося. Я хацеў перанесьці ў гістарычны агляд, але гэты параграф ня вельмі спалучаецца з астатнім тэкстам. --EugeneZelenko 15:27, 2 .01. 2005 (UTC)
Aалфавітны спіс
[рэдагаваць крыніцу]Ці можна папрасіць зрабіць для страў, кампанентаў і г.д. такі самы алфавітны спіс, які зроблены для тэмы “Гісторыя” ? Я тады скіну ўсё, што ёсць па праекце “Наша Ежа, а гэта яшчэ каля 60-70 артыкулаў на дадзены момант ? а ў перспектыве каля 1200. - АБ
Гэты "алфавітны сьпіс" і ёсьць катэгорыі, пра які Вам расказвалі і я, і Яўген. Ён ствараецца аўтаматычна. Калі нейкія артыкулы маюць ўнізе старонкі пазнаку катэгорыі [[Categoty:Нейкая Катэгорыя]], то старонка be.wikipedia.org/Category:Нейкая Катэгорыя будзе АЎТАМАТЫЧНА мець альфабэтны сьпіс усіх тых артыкулаў, якія ўтрымліваюць гэны радок [[Categoty:Нейкая Катэгорыя]]. Я-ж ужо пісаў User talk:Алесь Белы#Мае адказы. Ці вы не чыталі?
2 Rydel: выбачаюся, не адразу ўехаў. Не тыя мазгі, хутка 37 - небяспечны ўзрост.
Гы, бачу юнікодныя сымабалі націскаў. Можа для некаторых аўтараў яны працуюць, але пад Linux/Firefox 1.0 яны перадзьвінуты на 1 сымбаль у правы бок, а пад Win98/IE6 проста белыми плямамі выглядаюць.
Некаторыя моманты
[рэдагаваць крыніцу]«Белару́ская ку́хня фармавалася на працягу многіх тысячагодзьдзяў.»
Тут, мяркую, відавочная памылка — беларусы ня ëсьць настолькі старажытнымі, каб частка культуры народу магла працягвацца ажно некалькі тысячагодзьдзяў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:09, 25 лістапада 2013 (FET)