Абмеркаваньне:Беларуская Народная Рэспубліка
Выгляд
Пагоня
[рэдагаваць крыніцу]Пагоня прадстаўленая ў артыкуле, была намаляваная ў 1990, ці 1991 г., здаецца мастаком Куліком і пасля была прызнана дзярж. сімвалам Беларусі. Мяркую, у гэтым артыкуле правільней змясціць выяву Пагоні часоў БНР - з паштоўкі, ці з маркі. Cymus 20:43, 08.09.2011 (UTC)
- Слушная заўвага. Можна скарыстацца выявай пагоні з пашпарту БНР. --Jauhienij 20:47, 8 верасьня 2011 (EEST)
Прызнаньне БНР
[рэдагаваць крыніцу]Ці можна лічыць прызнанне БНР праз Нямеччыну сапраўдным, калі пазьней яно было адменена, а і на пачатку не было афіцыйным?
- У артыкуле разьмяжоўваюцца юрыдычнае (афіцыйнае) і фактычнае прызнаньне. Увогуле, зьвесткі прыводзяцца паводле крыніцы, пададзенай у адпаведных зносках. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 18:58, 19 сакавіка 2012 (FET)
Артыкул «Беларуская Народная Рэспубліка» палепшаны ў межах тэматычнага тыдня, прысьвечанага тэрытарыяльным пераўтварэньням I Сусьветнай вайны (6—20 студзеня 2014 году). |
Czalex, а чаму крыж чорны? Лобачев Владимир (гутаркі) 14:12, 18 лістапада 2022 (+03)