Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Баўгары (вёска)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі я правільна разумею, то хутчэй за ўсё правільна будзе Баўгары. --Ліцьвін (гутаркі) 00:54, 1 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Шаблён:Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі (с. 31): «Болгары (Балгары) — с. Пинского р-на. Название-этноним, дано по имени народа болгар». Таму трэба перанесьці ў Баўгары (вёска), а гэтую старонку выдаліць. --Ліцьвін (гутаркі) 12:17, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Чым тады тлумачыцца наяўнасьць у вёскі таксама назвы Бо́лгары? Народу з такой назвай не існуе. --Red_Winged_Duck 16:22, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы штосьці чулі пра палескія говары? Калі ласка, раскажыце мне пра асаблівасьці вымаўленьня, якія пашыраныя на Палесьсі. І таксама раскажыце мне, якім чынам гэтыя говары ўплываюць на афіцыйную назву Балга́ры, якая згадваецца ў Шаблён:Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі і Шаблён:Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць. Вядома з крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 16:41, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык гэта ж вы зьбіраецеся артыкул пераносіць, а ня я, таму і крыніцы трэба вам прыводзіць. Калі назву Балгары яшчэ можна патлумачыць назвай народу, то для Болгараў трэба дадатковыя крыніцы. --Red_Winged_Duck 16:49, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Напрыклад, на мапе Шубэрта вёска мае назву «Булгары», што не зусім тое ж, што баўгары. --Red_Winged_Duck 17:00, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, булгары — гэта адна з гістарычных формаў назвы баўгары. У ГВБ згадваецца, што за польскім часам існавалі дзьве вёскі — Булгары-1 і Булгары-2. Пры гэтым магчыма першапачаткова вёска мела назву Малкъарлыла ці Пӑлхарсем. Адно скажу, усе гэтыя назвы зьяўляюцца назвамі аднаго народа, толькі ў залежнасьці ад вымаўленьняў яны гучаць па-рознаму. У Беларусі паводле БКП-2005 замацавалася форма «Баўгары». Магчыма вы ня згодныя з КТСБ і БКП-2005 і маеце на гэтае права, але тутака дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, якому павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі гэтага разьдзелу. --Ліцьвін (гутаркі) 17:26, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык як будзе тады запісаная назва Бо́лгары? І ці правільна я вас зразумеў, што слова «булгары» клясычным правапісам пішацца «баўгары»? --Red_Winged_Duck 17:35, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, баўгары, бо гэтая назва — адна з шматлікіх іншых формаў назвы аднаго «народа». І, спадзяюся, вы ўжо зразумелі, што ў гэтага «народа» вельмі шмат назваў. Шчыра кажучы, мяне ня моцна турбуе назва Бо́лгары, бо гэтая назва склалася з улікам мясцовых гаворак і фактычна зьяўляецца тутэйшай. Але з улікам правіла БКП-2005: «Заўвага. У некаторых асвоеных пазычаньнях l перад зычнымі перадаецца праз ў нескладовае: аўта´р, баўгары, жаўнер, каўбаса (побач з кілбаса), каўнер, каўпак (але каракалпак), коўба (хімічнае начыньне), коўдра, хаўтуры, Баўтрук». Атрымліваецца, што правільна будзе Боўгары. Магчыма мясцовыя так і кажуць, але афіцыйна пішуць Болгары, бо акадэмічны правапіс адрозьніваецца ад клясычнага. --Ліцьвін (гутаркі) 17:59, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава, што ў слоўніку геяграфічным згадаюцца аободве назвы: Bułgary i Bołgary. На мапе 1930 Bułgary. Быстрыцкі падае 2 вёскі: Bułgary I, Bułgary II (с. 202). У сьпісе населеных пунктаў 1924 таксама. Bocianski (гутаркі) 19:12, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Нічога дзіўнага, бо па-польску баўгары як раз булгары. Зноў жа пацьвярджаецца інфармацыя з КТСБ. Дарэчы, я ўжо раней казаў пра лічбы ў назвах. Правільна гэта калі ў назвах менавіта рымскія лічбы, але зараз у нас поўная абракадабра. Пішуць як хочуць. Вось ГВБ сьцьвярджае, што быццам былі нейкія Баўгары-1 і Баўгары-2, а на самой справе былі толькі Баўгары I і Баўгары II. --Ліцьвін (гутаркі) 19:37, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дакладна, нацыя называецца Bułgarzy. Але як чую, гэта назва відавочна говарная, як Niemce (па говарнаму Niemcy), Litwiny (Litwini), Szwedy (Szwedzi) ітд. Толькі, як напісаў, у слоўніку две назвы і хаця Bułgary звучыць цалкам звычайна, падобна да іншых прыкладаў, то Bołgary цалкам цікавыя. Так ці інакш, фактычна форма Балгары для беларускай мовы нават для мяне дзіўная. Bocianski (гутаркі) 21:34, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Red Winged Duck, хопіць штосьці выдумляць. Вышэй я прывёў крыніцу, што гэтая назва зьяўляецца назвай-этнонімам. Якая розьніца дзе націск? Вядома, што могуць быць розныя вымаўленьні, але, згодна з БКП-2005, атрымліваем толькі Боўгары, бо гэта назва-этнонімам. Зноў паўтараю, асабіста для вас, гэта назва-этнонімам (ад назвы народа). А вы сваімі нягоднымі дзеяньнямі парушаеце правілы Вікіпэдыя:Правапіс, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:27, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

У вашай крыніцы (якой, дарэчы, дагэтуль няма ў артыкуле) ёсьць толькі назва Балгары, якая лічыцца этнонімам. Болгараў у вашай крыніцы няма, таму сьцьвярджаць, што Балгары і Болгары — гэта тое ж самае вы ня можаце. Акрамя таго, у БКП Боўгараў няма, а ў прыведзеным вамі пункце непасрэдна сказана, што ён ужываецца ў «некаторых выпадках», а некаторыя выпадкі — гэта ня ўсе выпадкі, таму і патрэбная дадатковая крыніца. --Red_Winged_Duck 12:42, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я толькі запатрабаваў крыніцу з пазнакай «Няма крыніцы, якая пацьвярджала б, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам». Менавіта так вы сьцьвярджаеце, але пры гэтым ніводнай крыніцы не прыводзіце. Пры гэтым вы выдалілі мой запыт з пазнакай «на назву ўжо стаіць аўтарытэтная крыніца». Пры гэтым у даведніку Лемцюговай прадстаўлены толькі форма і націск і нідзе не гаворыцца, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам. Дарэчы, і вы з гэтым згодныя. У выніку вы парушылі наступныя правілы: Вікіпэдыя:Правапіс, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Пра гэтае я напісаў на старонцы гутарак. Але пасьля гэтага вы проста заблякавалі мяне. Але ў сувязі з такой колькасьцю парушэньняў ад вас, вы павінны былі заблякаваць менавіта сябе. Але вы вырашылі, «калі ў мяне няма крыніцаў і абгрунтаваньняў, то я проста яго заблякую». Цудоўнае выйсьце. Цяпер вы ня толькі вядомы сваімі мэтакіраванымі памылкамі, фальсыфікацыямі і абсурднымі ідэямі, а вы яшчэ паказалі прыклад, што вы можаце неабгрунтавана блякаваць удзельнікаў. Калі супольнасьць і гэтае праглыне, то чаго яшчэ ад вас можна чакаць? Забарона ўсіх правілаў і ўвод у дзеяньне асабістых правілаў «Толькі я ведаю як правільна і я тутака раблю ўсё, што толькі захачу і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць». Можа яшчэ нейкі час вы і будзеце паводзіць сябе нягодна, але ва ўсялякім разе, рана ці позна, вы панясеце за гэтае адказнасьць. Запэўніваю вас, я прыкладу ўсе магчымыя намаганьні, каб гэтае адбылося як мага хутчэй. --Ліцьвін (гутаркі) 14:56, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Адразу папярэджваю, любая наступная спроба пераходу на асобы ці абмеркаваньня асобаў прывядзе да непазьбежнага блякаваньня. Тут абмяркоўваецца зьмест артыкула. Каб паказаць, што назва Болгары зьяўляецца этнонімам і тычыцца народу баўгараў, вам трэба прывесьці аўтарытэтную крыніцу, бо слоўнікі такой назвы для народу баўгараў ня ўтрымліваюць. Да асноўнай назвы артыкула пытаньняў няма, бо на яе ёсьць спасылка на Жучкевіча і БКП, а вось Болгары ні там, ні там ня згадваюцца. Таму менавіта вы мусіце прывесьці крыніцу, што гэтая назва — этнонім, а да таго часу паходжаньне менавіта назвы Болгары зьяўляецца нявысьветленым. --Red_Winged_Duck 15:05, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Маем адну вёску, у якой было шмат розных назваў. Пры гэтым у аўтарытэтнай крыніцы сьцьвярджаецца, што назва вёскі паходзіць ад назвы народа баўгары і таму зьяўляецца назвай-этнонімам, г.зн. што назва вёскі мае этнанімічнае паходжаньне (аснова). Калі вы ня згодныя з гэтым, то прывядзіце крыніцы, у якіх будзе сьцьвярджацца, што іншыя назвы гэтай вёскі не паходзяць ад назвы народа баўгары. Што тутака незразумела? Калі ласка, прывядзіце хоць адну крыніцу, у якой будзе аспрэчвацца сьцьвярджэньне аб не этнанімічным паходжаньні якой-небудзь назвы гэтай вёскі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:30, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
У гэтай крыніцы (Жучкевіч) загдваецца толькі адна назва вёскі — Балгары, назва Болгары там ня згадваецца, таму пра паходжаньне другой назвы нічога сказаць нельга. --Red_Winged_Duck 15:43, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Прабачце, але вам павінна быць сорамна. Проста зусім сорамна. Вы нават не жадаеце працаваць з крыніцамі. Калі вы штосьці не разумееце, то ня трэба ў гэтае зусім лезьці. Зразумейце вы гэтае. Добра, я за вас зраблю вашую працу. Вось вам аўтарытэтная крыніца: «Двухкампанентныя этнанімічныя формы ў боль­шасці выпадкаў выступалі як узаемазамяняльныя эквіваленты адпаведных аднакампанентных этноні­маў: балгары (болгары, боўгары) — балгарскі народ». --Ліцьвін (гутаркі) 15:51, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за крыніцу! А вось за гэта вы атрымліваеце блякаваньне: «Прабачце, але вам павінна быць сорамна. Проста зусім сорамна. Вы нават не жадаеце працаваць з крыніцамі. Калі вы штосьці не разумееце, то ня трэба ў гэтае зусім лезьці. Зразумейце вы гэтае. Добра, я за вас зраблю вашую працу», бо папярэджаньне ўжо было вышэй. --Red_Winged_Duck 16:04, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]