Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Андрэй Катлярчук

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наконт крытыкі артыкула Андрэя Катлярчука пра «Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі»

[рэдагаваць крыніцу]

@Czalex:. Сьпярша хацеў бы зьвярнуць увагу, што маем артыкул з назвай Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі ў Другой сусьветнай вайне, таму мабыць, не зусім справядліва ганіць аўтара адно за выкарыстаньне такой жа самай тэрміналёгіі (то бок сьпярша трэба было б самім знайсьці нейкае больш нэўтральнае азначэньне зьявы). У кастрычніку 2023 году адміністратары разьдзелаў uk і be на запыт зь юрыдычнага аддзелу Вікімэдыі пастанавілі выдаліць інфармацыю, пададзеную ў адпаведных артыкулах пра пана Катлярчука. Варта разумець, што падобны запыт можа прыйсьці і да нас, таму варта было б пільна разглядзець напісанае. На маю думку, галоўная хіба артыкула пана Катлярчука пра «Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі» ў тым, што аўтар ніяк не акрэсьліў спэцыфіку паняволеных расейцамі народаў (хоць маючы беларускае паходжаньне мусіць добра пра яе ведаць), але гэта не відавочная выснова, каб даваць яе без спасылак на вартыя даверу крыніцы. Што да саміх цытатаў, то «абвінавачваць» ня ёсьць тоесным «азначаць, называць» або «крытыкаваць» (гэта пра памянёную праблему тэрміналёгіі). Зрэшты, «у сваіх працах абвінавачваў дзеячоў беларускага нацыянальнага руху ў саўдзеле ў злачынствах нацыстаў у час Другой сусьветнай вайны» — выглядае на няслушнае абагульненьне, бо маем адзін артыкул і адзіны прыклад пра Міхала Вітушку, які азначаецца ў нас як «беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху». Астатняе, на маю думку, таксама калі і пакідаць, то ў максымальна дакладных фармулёўках без падобных абагульненьняў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:44, 16 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Адлшліфаваў фармулёўкі - на мой погляд, яны дакладна перадаюць зьмест ягоных заяваў. У зносках прыведзеныя дакладныя цытаты на ангельскай мове Czalex (гутаркі) 12:03, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]