Абмеркаваньне:Ангелюс Сылезіюс
Выгляд
Згодна з правіламі здаецца Анґелюс Сылезыюс. - Удзельнік:Карыбут
Транслітэрацыя на тарашкевіцу проста нейкі жах. Ці магчыма дзе-небудзб знайсьці правіла, згодна зь якімі транслітэруюцца імёны?
- Правапис Вячорки. - Удзельнік:Карыбут
- Глядзіце вось тут [1], пункты 66, 67. Калі коратка, то калі з, с стаяць на пачатку і ў сярэдзіне асновы, то яны не памякчаюцца і пасьля іх пішацца «ы» на месцы «і» ў мове-крыніцы. —zedlik 20:07, 23 верасьня 2009 (UTC)
- Калі не памыляюся, слушей СылезІюс — бо псэўданім па сутнасьці зьяўляецца вытворным ад назвы «Сылезія». --Казімер Ляхновіч 20:18, 23 верасьня 2009 (UTC)
- Так, вядома, зьвярнуў увагу толькі на першую «ы» :) Паводле п. 67 ў пачатку слова будзе «Сы», а паводле п. 66 у фіналі — «зіюс». —zedlik 20:22, 23 верасьня 2009 (UTC)
- Калі не памыляюся, слушей СылезІюс — бо псэўданім па сутнасьці зьяўляецца вытворным ад назвы «Сылезія». --Казімер Ляхновіч 20:18, 23 верасьня 2009 (UTC)
тады трэ гэты арт. выдаліць і стварць новы?
- Лепей перанесьці ў артыкул пад іншай назвай (гэта з-за таго, што ліцэнзія, пад якой публікуюцца тэксты ў Вікіпэдыі, патрабуе пазначэньня аўтарства ўсіх удзельнікаў, што спрычыніліся да стварэньня тэксту). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць пераносіць старонкі, таму калі пытаньне назвы вырашанае, то я зараз перанясу. —zedlik 20:13, 23 верасьня 2009 (UTC)
дзякую
- Перанёс на новую назву — Анґэлус Сылезіюс. —zedlik 20:24, 23 верасьня 2009 (UTC)
- А пра імя забыліся :), варта Анґэлюс і дарэчы, менавіта праз «э» — паводле БКП п. 63.--Казімер Ляхновіч 20:39, 23 верасьня 2009 (UTC)
- Рацыя, дзякуй вялікі, што заўважылі! Дарэчы, паводле нямецкага вымаўленьня трэба «Зылезіюс», але ў іншых вікіпэдыях «С», магчыма, тут выключэньне, альбо ў той час у нямецкай мове яшчэ не было такога вымаўленьня. —zedlik 21:13, 23 верасьня 2009 (UTC)
- А пра імя забыліся :), варта Анґэлюс і дарэчы, менавіта праз «э» — паводле БКП п. 63.--Казімер Ляхновіч 20:39, 23 верасьня 2009 (UTC)
няварты зь мяне транслітэроўшчык :)
- Насамрэч трансьлітарацыя вялікай колькасьці імёнаў, якія на сёньняшні дзень ня маюць практыкі ўжываньня клясычным правапісам, выклікае шмат пытаньняў. Але файна, што пэўныя правілы ёсьць і хоць часту такіх імёнаў ужо можна адназначна перадаваць у адпаведнасьці зь імі. Але выпадкі, на якія няма адназначнага адказу, на жаль, усё яшчэ маюць месца... —zedlik 21:13, 23 верасьня 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ангелюс Сылезіюс»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Ангелюс Сылезіюс.