Ангелюс Сылезіюс
| Анґелюс Сылезіюс | |
| Angelus Silesius | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Ёган Шэфлер (Johann Scheffler) |
| Псэўданімы | Angelus Silesius |
| Нарадзіўся | сьнежань 1624[1] Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія |
| Памёр | 9 ліпеня 1677[2][3][4] (52 гады) Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт-містык, рэлігійны дзяяч |
| Кірунак | Асьветніцтва |
| Жанр | паэма |
| Мова | нямецкая[5] |
Ангелюс Сылезіюс, Сылескі Анёл (пасланец) (па-нямецку: Angelus Silesius, уласнае імя Ёган Шэфлер, па-нямецку: Johannes Scheffler, 25 сьнежня 1624, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Сылезія — 9 ліпеня 1677, тамсама) — нямецкі паэт-містык.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын польскага шляхціча й немкі нарадзіўся ў Брэславе (цяпер Уроцлаў). Сапраўдным імем пісьменьніка было Ёган Шэфлер, але шырокую творчую вядомасьць ён набыў пад псэўданімам Angelus Silesius (Сылескі пасланец), пад якім публікаваліся яго творы. У 1618 яго бацька пераехаў з Кракава ў Брэслаў, атрымаўшы тутэйшае грамадзянства. Будучы выхаваным на лютэранскіх каштоўнасьцях, Ёган атрымаў адукацыю навукоўца й фізыка. У 1652 перайшоў у каталіцтва. Праз два гады атрымаў пасаду галоўнага навукоўца пры двары Фэрдынанда ІІІ. У 1661 працаваў у якасьці сьвятара й стаў намесьнікам біскупа Брэслава. Памёр там жа ў кляштары сьвятога Мацьвія.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1657 апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche (1657), два зь якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных сьпеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга Geistreiche Sinn-und Schluss-reime (1657), якая ў 1674 выйшла другім выданьнем пад назвай Cherubinischer Wandersmann (Херувімскі вандроўнік).
Ідэі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Носьбіт філязофскае традыцыі Экхарта, Таўлера, Бёмэ, Анґэлюс Сылезіюс ператварае яе ў паэтычнай форме. Ён не прытрымліваецца рамкаў вызначэньняў, уласьцівых пэўнаму веравызнаньню, паколькі для яго Бог ёсьць нешта невызначальнае. Чалавек мізэрны ў параўнаньні са Стваральнікам, але менавіту ў Ім, створаным па вобразу й падабенству Яго, Бог можа сазіраць Самога Сябе. Таму чалавек мусіць адмовіцца ад самога сябе, зрачыся ад свайго «Я», каб стаць тым, хто ён ёсьць насамрэч — вечным адлюстраваньнем Тварца. Нагэтулькі радыкальны пункт гледжаньня, блізкі па свайму сэнсу нэаплатанізму, асуждаўся каталіцкай царквой. «Херувімскі вандроўнік» аказаў значны ўплыў на шматлікіх нямецкіх паэтаў, у тым ліку Шапэнгаўэра, і быў у наступстве прызнаны аднім з найцудоўнейшых праяваў вольнага ад якіх-кольвек умоўнасьцяў містыцызму.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- "Херувімскі вандроўнік". Першае выданьне.
- Шыльда на месцы пахаваньня пісьменьніка ў кляштары сьв. Мацьвія
- Помнік Анґэлюсу Сылезіюсу ва Ўроцлаве
- Тытульны ліст "Херувімскага вандроўніка"
- Des Angelus Silesius Cherubinischer Wandersmann (1905)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503111 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Lemcke L. Angelus Silesius (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 1. — S. 453–456.
- ↑ Angelus Silesius // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Ангелусъ Силезіусъ (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1835. — Т. 2. — С. 231.
- ↑ Angelus Silesius, 1624-1677 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Хэрувімскі вандроўнік» на sacred-texts.com (анг.)
- Вершы на сайце art-poetry.com (недаступная спасылка) (рас.)
- Вершы на сайце alteramusica.ru (рас.)
- Біяґрафія на christians.su (рас.)