Абмеркаваньне:Альгерд

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму "Альґерд", а не "Альгерд"? --Rasa 16:00, 20 лістапада 2009 (UTC)

Таксама не разумею, адкуль тут узялася літара «ґ». --Казімер Ляхновіч 00:20, 21 лістапада 2009 (UTC)
Відаць, з слоўніка НН: [1]. —zedlik 02:48, 21 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньне, не зьвярнуў ўвагі на сіні колер літары «г». --Казімер Ляхновіч 01:25, 22 лістапада 2009 (UTC)

Станаўленьне статусу беларускае мовы ў ВКЛ[рэдагаваць крыніцу]

А да Альгерда, пардон, якая мова была "афіцыйнаю" і "моваю справаводства"? 217.21.33.228 10:39, 14 кастрычніка 2014 (FET)

„аб’яднаўчая“ палітыка i „сэпаратысцкая“ барацьба[рэдагаваць крыніцу]

У процівагу захопнiцкай палiтыцы маскоўскага князя Дзьмітрыя Данскога падтрымліваў барацьбу цьвярскіх князёў супраць захопнiцкiх войнаў маскоўскага князя Дзьмітрыя Данскога,

бо "Данскi" захоплiваў, а Цьвер абаранялася,

а не наадварот - Цьвер хацела выйсцi (гэта сепаратызм), а "Данскi" павiнен у гэтым выпадку не пускаць(тады гэта не аб`ядноуванне, а захаванне).

"войны з татарамі"[рэдагаваць крыніцу]

"З 1351 году бесьперапынна вёў барацьбу з татарамі" - а гэтая фантастыка адкуль? ад польскіх фантазёраў?

Чытаем крыніцы: у 1349 г. Альгерд дасылаў пасольства ў Арду, "просил рати у царя себе в помочь". У 1351 г. польскі кароль Казімер пісаў папежу, што татары ўклалі звяз з літвінамі, каб ваяваць проці Польшчы. У 1354 г. польскі кароль пісаў папежу Інацэнту VI, што літвіны і татары на працягу трох гадоў злучанымі сіламі ваююць на Польскае каралеўства. У 1355 г. польскі кароль Казімер пісаў папежу, што татары і літвіны шмат гадоў разбураюць Польскае каралеўства. У 1359 г. кракаўскі біскуп Бадзанта пісаў, што землі Польшчы былі разбураны супольнымі паходамі літвінаў і татараў. (Траецкі летапіс, Длугаш, VMPL). [2] 46.53.176.141 16:37, 7 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]