Абмеркаваньне:Адваротная дыскрымінацыя
Слушнасьць тэрміну
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю. Я б хацеў узьняць такое пытаньне, як слушнасьць тэрміну "Адваротная дыскрымінацыя".
Дыскрымінацыя мае вызначэньне "прыгнёт пэўнай групы людзей праз тое, што яна належыць да пэўнай сацыяльнай, рэлігійнай, плоцевай, культурнай, моўнай супольнасьці". Але тут нішто не паказана, што дыскрымінаваць ня можа меншасьць. Проста калі большасьць стварае для гэтага ўмовы, такое становіцца магчымым. Але ў больш індывідуальных калектывах, бо гэта хутчэй зьява грамадзкая, яно можа натуральна адбывацца. Проста калі калектыў складаецца зь якой заўгодна мяншыні падобных перакананьняў. То бок тэрмін "адваротная дыскрымінацыя" не пасуе нават як інстытуцыйны, бо адваротная дыскрымінацыя гэта якраз адсутнасьць дыскрымінацыі, а тут дыскрымінацыя прысутная, проста яна прысутная ад меншасьці, якая дыскрымінуе, але ўсі ролі для ажыцьцяўленьня дыскрымінацыі выконваюцца. Вызначэньні для грамадства і для інстытутаў практычна адное й тое ж, розьніца адзіная ў тым, што меншасьць дыскрымінуюць больш, таму што яе менш, уласна кажучы. Але я тут бачу спробай падмяніць панятак якраз дыскрымінатарамі, падзяліць гэтыя рэчы, нібы адное гэта нешта рознае ад другога Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 21:40, 31 жніўня 2024 (+03)