Абмеркаваньне:Інструкцыя па трансьлітарацыі
Літара?
[рэдагаваць крыніцу]Чаму транслітэрацыя, а не транслітарацыя? Ці гэта ёсьць правільнаю словаформаю? Здаецца мне, што "аканне" йшчэ не скасавалі... -- Bełamp 07:31, 27.06.2006 (UTC)
Я не ведаю, як правільна пісаць "транслітэрацыя", пішу з памяці. Зрэшты, калі ў афіц. дакуменце праз "э" (што, м.інш., нікім яшчэ не спраўджана), то так застанецца і тут. А так, наогул, то:
- Нарматыўнага правапісу таксама ніхто не скасоўваў.
- Аканне ў бел. мове абмежавана, асабліва ў словах замежнага паходжання.
---Yury Tarasievich 12:04, 27.06.2006 (UTC)
Афіцыйныя зьмены ў пастанове
[рэдагаваць крыніцу]Выйшла " ПОСТАНОВЛЕНИЕ ГОСУДАРСТВЕННОГО КОМИТЕТА ПО ИМУЩЕСТВУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 11 июня 2007 г. № 388/16668 (18.06.2007) О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита " http://www.pravo.by/pdf/2007-159/2007-159(027-028).pdf Мяркую варта зьмяніць артыкул у адпаведнасьці з гэтымі зьменамі? ---Удзельнік:Shtolik 16:05, 27.11.2007 (UTC)
Вайна рэдагаваньняў
[рэдагаваць крыніцу]Шаноўнае спадарства. Калі ласка, абмяркуйце спачатку ўсе спрэчныя пытаньні на гэтай старонцы, а ўжо пасьля рэдагуйце артыкул. Прапаную наступнае рашэньне, якое можа задаволіць абодва бакі: зрабіць дзьве калёнкі — як у інструкцыі, і як ў Unicode. --EugeneZelenko 14:09, 28.06.2006 (UTC)
- Якія яшчэ "калёнкі"? Чытайце старонку гутаркі Belamp-а. Там усё растлумачана, здаецца, нават, два разы. ---Yury Tarasievich 14:34, 28.06.2006 (UTC)
- Дзьвюх калёнак там быць ня можа, бо сымбаль "С̌", напрыклад, мог зьявіцца толькі ў рэзультаце няправільнага ўводу літары "Č" (гэты спосаб уводу называецца dead char, а ў таго, хто набіраў тэкст, ён чамусьці не працаваў належным чынам (або ім няправільна карысталіся)). Таксама я не разумею, чым сп. Юр'ю не падабаюцца <ref>'ы, якія я ўставіў ў табліцу замест зорачак, ды перафарматаваныя заўвагі. Тады ўжо, калі тэкст "афіцыйны" й "нязменны", мы мусім выканаць правіла ўнізе рэдактара: НЕЛЬГА БЕЗ ДАЗВОЛУ ДАДАВАЦЬ МАТЭРЫЯЛЫ, АБАРОНЕНЫЯ АЎТАРСКІМ ПРАВАМ. Інакш - трэба памятаць, што ўсе дадаткі і зьмены ў Вікіпэдыі разглядаюцца, як выдадзеныя ў адпаведнасьці з умовамі ліцэнзіі GNU Free Documentation License. Калі сп. Юры супраць таго, каб яго матэрыялы неабмежавана рэдагавалася і распаўсюджвалася, няхай тады не дадае іх. Ці я нешта ня так разумею? -- Bełamp 16:21, 28.06.2006 (UTC)
- Сп. Беламп, чытайце ж сваю гутарковую старонку! Каму я пішу? Каротка, то праблем бачу дзве:
- Выгляд і пазіцыя апастрофаў -- калі яны робяцца ў інструкцыі ў пэўных выглядзе і пазіцыі, то і паказвацца тут яны мусяць гэтаксама.
- Увод "птушачак" -- пра унікоды і мёртвазнакі мне даўно вядома, але ў опенофісе мне было зручней карыстацца чэшскімі літарамі, на што я меў, паводле унікодаўскай эквівалентнасці, поўнае права. Магчыма, што, напр., у вас і ў малым павялічанні яны выглядаюць быццам з "палачкай" замест "птушачкі".
- А больш нічога я на ўвазе не меў. І пра вольнае рэдагаванне -- таксама не да мяне прэтэнзіі. :) ---Yury Tarasievich 17:29, 28.06.2006 (UTC)
- Сп. Беламп, чытайце ж сваю гутарковую старонку! Каму я пішу? Каротка, то праблем бачу дзве:
- Здаецца мне, што гэта Вы мяне не чытаеце. Я ж напісаў: Вашыя літары "з птушачкаю" паказваюцца ў выглядзе літары, а потым, наступным сымбалем, гэтае самае "птушачкі". Чамусьці з ОпэнОфіса яны перанесьліся такім вось чынам. Гэта я й выправіў, нават Вашыя апострафы не кранаў. -- Bełamp 19:07, 28.06.2006 (UTC)
- Ці мала каму што здаецца. Я ж кажу -- ваша асяроддзе можа быць прычынаю. У мяне (опера 9) птушачкі паказваліся нармальна. А знакі націскі ў вікіпедыях мяне лезуць на наступную літару -- то мне што, паўсюль гудзець і правіць "пад сябе"? Проста даю +10% ці 20% павялічання.
- Апострафы ці апастрофы вы менавіта змянілі. Вось самі і праўце зараз назад. Бо табліцу вы -- сапсавалі. Што бачу адразу -- Любань, Лепель, Гомель, Зэльва -- усё гэта азначана ў арыгінале (праўда, цераз Леванеўскага) накшталт Fanipal`, г.зн., літара, за ёю (некамбінаваная) дыякрытыка. У адрозненне ад Juchnau^ka, г.зн. літара, і над ёю (камбінаваная) дыякрытыка.
- Дык дзе ж яна камбінаваная??? Ва ўсіх браўзэрах, якія ў мяне ёсьць, птушачка стаіць асобна! -- Bełamp 06:35, 29.06.2006 (UTC)
- Па-першае, так трэба было спачатку сказаць -- і мы б падумалі, што зрабіць, каб стала добра. Па-другое, я не камбінаваў літар з птушачкай, а адразу ўстаўляў гатовыя, цэльныя чэшскія літары (г.зн. з распаўсюджанага блоку CE) з шматмоўных шрыфтаў лінгвістычнага таварыства sil.org -- каб меней рабіць самому і каб быць больш пэўным у выніку. Паводле правіл унікоду, гатовая літара і скамбінаваная лічацца эквівалентнымі.
- Дык пра што нам усё гэта кажа? Што ў вас могуць быць не цалкам добрае ўзаемадзеянне шрыфтаў і праграм, ці, не выключаю, нават і "кручаныя" шрыфты. ---Yury Tarasievich 07:16, 29.06.2006 (UTC)
- Не, гэта ў Вас нешта ня тое. Я правяраў у Windows 2000 на Mozilla Filefox 1.5.0.4, Opera 8, MSIE 6 SP1, у ALT Linux 2.2 на Mozilla Suite, KHTML, Konqueror, на тым самым у Knoppix LiveCD 3.9 і Ubuntu LiveCD дзвюх вэрсіяў. Выглядае аднолькава. Як кажуць, "Ы?"
- І апошняе: мелася на ўвазе адзіныя літары ĺ і ń, а не асобныя l` і n`! Калі Вы нязгодныя з гэтым, дайце спасылку на крыніцу, бо я ўжо бачыў ĺ, ń, č, š і ž на мапах і ў артыкуле ангельскамоўнае Вікіпэдыі. -- Bełamp 08:27, 29.06.2006 (UTC)
- Усе гэтыя сістэмы вы правяралі на адным камплекце шрыфтаў? У мяне Вердана (МС) і ўсё окей, на засечаных шрыфтах таймс (МС) --- таксама. Што вы бачыце тут?:
- ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša
- Гэта праз абменнік з опенофіса
- ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša
- А тут? Гэта ўстаўлена праз стужку літар ВП:
- ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša ČačaŠaša
- А гэта з опенофіса але камбінаваныя знакі. У мяне, паўтаруся, усе варыянты ў парадку.
- Вы не думалі, што "застарэлы кансерватар" можа даўжэй за вас быць знаёмым з унікодам? Вам прыходзіла ў галаву, што вы проста маглі заблытацца ў гэтым пытанні?
- Тут ўсё правільна, "ЧачаШаша", спрачацца ня буду. А ў Вашай рэдакцыі артыкулу сымбалі былі падзеленыя (напрыклад так, як тут: "С̌") -- Bełamp 09:39, 29.06.2006 (UTC)
- Далей, што вы на мапах (калі зробленых?) бачылі ці не бачылі, гэта ваша праблема, але не спасылка. Ангельскі артыкул, калі ён спасылаецца на Леванеўскага, але пад свой густ мяняе знакі -- гэта пагатоў не спасылка. Спасылкаю тут можа быць толькі публікацыя з рэестру, а знакі ў табліцы мусяць дакладна паўтараць знакі з табліцы 1 тае публікацыі. Дык нашто мяняеце? Што за кіндаргартан такі?---Yury Tarasievich 09:30, 29.06.2006 (UTC)
- Дайце спасылку на Леванеўскага вашага! -- Bełamp 09:39, 29.06.2006 (UTC)
- Не майго і не дам. Леванеўскі -- не крыніца для афіцыйнай інструкцыі. Нармальная спасылка як клас тут з'явіцца не раней, чым калі нехта нарэшце прачытае нумар 3 рэестру ад 11.01.2001
- Тое, пра што вы пішаце "падзеленыя (напрыклад так, як тут: "С̌")" у мяне нармальна выглядае.
- І на гэтым я з гэтай дыскусіі выходжу. ---Yury Tarasievich 11:22, 29.06.2006 (UTC)
- А ўжо тыцкаць мне памылкамі націску -- чысты смех. Узяўся б я меціць значна дурнейшыя (ды проста школьныя) памылкі, асабліва ў тых, хто пнецца "прыдумваць для нас свой свет", дык патраціў бы значна больш чорнай фарбы. Падумайце. ---Yury Tarasievich 06:28, 29.06.2006 (UTC)
Ŭ ŭ і Ù ù
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым артыкуле апісваецца нібыта схема 2000 году, у ёй было «Ù ù». «Ŭ ŭ» зьявіліся ў схеме 2007-ага. —zedlik 17:38, 18 жніўня 2009 (UTC)
раскладка клявішні “беларуская лацінка”
[рэдагаваць крыніцу]Добра было-б дадаць спасылку на крыніцу, адкуль можна скапіяваць (download) беларуска-лацінкавую раскладку клявішні (для Windows). Пошук яе праз Google для мяне, прынамсі, апынуўся невідавочным. --46.53.182.179 05:01, 24 чэрвеня 2017 (MSK)