Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Іван Цьвікевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтарства гэтага і іншых тэкстаў Збору паштовак "Берасьцейцы - дзеячы БНР" указана тут: http://www.brestspring.org/index.php?id=9 На згаданым сайце тэксты і паштоўкі зьмешчаны са згоды аўтара і выдаўцоў на ўмовах Attribution Non-Commercial (cc by-nc), аднак зроблена гэта неахайна - з памылкамі пры распазнаваньні тэкстаў.--Ihar Baranouski 17:43, 13 студзеня 2012 (FET)

Тэкст мусіць быць ліцэнзаваны на ўмовах прынамсі CC-BY-SA, калі выбіраць з шэрагу ліцэнзіяў Creative Commons. Пазначаная вамі ліцэнзія не дазваляе некамэрцыйнае выкарыстаньне, што супярэчыць як інтарэсам, гэтак і правілам Вікіпэдыі. — Wizardist г 19:16, 13 студзеня 2012 (FET)
Як я разумею, вышэй не зусім карэктна сфармуляваная фраза «Пазначаная вамі ліцэнзія не дазваляе некамэрцыйнае выкарыстаньне» — насамрэч, там меўся на ўвазе адваротны сэнс. Усе тэксты Вікіпэдыі публікуюцца на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA, то бок патрабуюць выкарыстаньня гэтай жа ліцэнзіі ў вытворных працах на аснове тэкстаў Вікіпэдыі, пазначэньня ўсіх аўтараў і могуць быць выкарыстаныя для абсалютна любых мэтаў, нават для камэрцыйных. Калі пэўны тэкст ня можа быць выкарыстаны для камэрцыйных мэтаў, ён ня можа быць наўпрост імпартаваны ў Вікіпэдыю і яго трэба перапісваць, каб першапачатковыя аўтарскія правы на тэкст не распаўсюджваліся на новы тэкст. —zedlik 14:55, 14 студзеня 2012 (FET)
Здаецца, адзін аднаго не зусім добра разумеем, прынамсі я. Магчыма, патлумачу простай мовай: для сайту "Берасьцейскай вясны" (http://www.brestspring.org) на іх просьбу я даў такі дазвол пры ўмове некамэрцыйнага выкарыстаньня імі тэкстаў, а таксама мастацкіх ФОТА з выдадзенага мною набору паштовак "Берасьцейцы - дзеячы БНР". У Вікіпэдыі для гэтых тэкстаў (і пра Івана Цьвікевіча ў прыатнасьці) я нікіх абмежаваньняў для яго выкарыстаньня (акрамя спасылкі на аўтара) ня стаўлю.--Ihar Baranouski 23:01, 18 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй за тлумачэньне, цяпер сытуацыя зразумелая. Такое пытаньне: ці магчыма на старонцы http://www.brestspring.org/index.php?id=9 пад сьпісам аўтараў дапісаць выраз пра дазвол на распаўсюд тэкстаў? Што-небудзь кшталту «Тэксты паштовак апублікаваныя са згоды аўтара на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA» або «Тэксты паштовак могуць выкарыстоўвацца ў любых мэтах пры пазначэньні аўтарства»? У гэтым выпадку усе прыведзеныя тэксты можна будзе без праблем дадаць у Вікіпэдыю, і пытаньняў да іх больш ня будзе. Разумею, што гэта можа выглядаць абсурдна, але ў цяперашнім стане загрузка гэтых тэкстаў у Вікіпэдыю будзе зьяўляцца парушэньнем Закону аб аўтарскім праве РБ. Безумоўна, мы вельмі зацікаўленыя ў напаўненьні і паляпшэньні Вікіпэдыі, і ў мяне няма ніякіх падставаў сумнявацца ў вашых словах, але практыка пільна сачыць за выкананьнем аўтарскіх правоў мае больш высокі прыярытэт. —zedlik 23:44, 18 студзеня 2012 (FET)
Дык, калі тэкст аўтарскі і аўтар дае дазвол на яго публікацыю ў Вікіпэдыі згодна з CC-BY-SA, дык відаць ня мае розьніцы, пад якой ліцэнзіяй ён разьмешчаны на іншых сайтах. Дастаткова пазначыць у абмеркаваньні. --Red_Winged_Duck 13:22, 19 студзеня 2012 (FET)
Згодны, але як упэўніцца, што аўтар тэкстаў і удзельнік з абмеркаваньня — гэта адна і тая ж асоба? Я неадраразова бачыў, як у Commons людзі пазначалі выявы як «уласная праца» толькі для таго, каб іх ня выдалілі. Шчыра кажучы, я не зусім уяўляю мэханізм капіяваньня ў Вікіпэдыю тэкстаў, якія ўжо былі апублікаваныя ў іншых крыніцах без сумяшчальнай ліцэнзіі, але мне падаецца, што калі хто-небудзь напіша ў абмеркаваньні, што я аўтар тэксту і ўсё дазваляю, то гэта будзе не зусім дастатковай падставай для капіяваньня. —zedlik 13:48, 19 студзеня 2012 (FET)
))) Выглядае сапраўды абсурдна: Вы прапануеце АЎТАРУ зьвярнуцца да тых, хто скарыстаўся яго творам для разьмяшчэньня яго на сваім сайце, каб ЯНЫ далі дазвол разьмясьціць тэкст яму самому ў інтэрнэце?! :)))) --Ihar Baranouski 00:00, 20 студзеня 2012 (FET)
Добра, выглядае пераканаўча, я зьняў шаблён пра магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў.
Насамрэч, часта даводзіцца сутыкацца з выпадкамі, калі ў Вікіпэдыю капіююцца зьвесткі, якія парушаюць аўтарскія правы, таму мы вымушаныя выдаляць іх. Разам з гэтым, выпадкаў, калі аўтар апублікаваў сваю працу ў вонкавых крыніцах, а пасьля вырашыў перанесьці яе ў Вікіпэдыю, вельмі і вельмі няшмат, і, на жаль, пакуль не існуе адзінага альгарытму дзеяньняў, таму і ўзьнікаюць сытуацыі кшталту гэтай, бо любы ўдзельнік можа выдаць сябе за аўтара тэксту, а сапраўднаму аўтару наўрад ці будзе прыемна ад таго, што былі парушаныя ягоныя аўтарскія правы.
Выбачайце за нязручнасьці і дзякуй за вашую працу. Спадзяюся, што сытуацыя вычарпаная і цяпер з артыкулам усё будзе добра :) —zedlik 05:57, 22 студзеня 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Іван Цьвікевіч»

Пачаць абмеркаваньне