Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе
Riga supermarket collapse Maxima.JPG
Краіна Латвія
Месца Рыга
Тып катастрофы абвал даху
Прычына Нявысьветленая
Дата 21 лістапада 2013
Час 17:41 UTC+2
Загінулі 54
Параненыя 38
Геаграфічныя каардынаты 56°56′38″ пн. ш. 24°01′03″ у. д. / 56.94389° пн. ш. 24.0175° у. д. / 56.94389; 24.0175Каардынаты: 56°56′38″ пн. ш. 24°01′03″ у. д. / 56.94389° пн. ш. 24.0175° у. д. / 56.94389; 24.0175
Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе на мапе Латвіі
Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе
Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе
Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе
Commons-logo.svg Выявы па тэме «Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе» ў Вікісховішчы

Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе — катастрофа, якая адбылася 21 лістапада 2013 году а 18 гадзіне ў Рызе. У выніку абвалу даха супэрмаркету «Maxima XX» загінула 54 асобы, а 38 былі параненыя[1]. Гэта была самая вялікая катастрофа ў Латвіі ад часоў атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе.

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак, які абрынуўся, належаў гандлёвай сетцы Maxima. Ён быў плошчай 4750 мэтраў квадратных і быў здадзены ў эксплюатацыю 3 лістапада 2011 году. Кошт пабудовы перасягнуў 1,4 млн эўра[2]. Выканаўцам работ была фірма Re&Re[3]. У будынку акрамя супэрмаркету «Maxima XX» знаходзіўся таксама банк, пошта і салён прыгажосьці. Пасьля здачы ў эксплюатацыю будынак перамог у архітэктурным конкурсе[4].

Катастрофа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 лістапада а 16:21 у супэрмаркеце спрацавала пажарная сыгналізацыя. Пэрсанал аднак не .распачаў эвакуацыю, а заспакоіў кліентаў і праінфармаваў іх, што сыгнал быў выкліканы тэхнічнай аварыяйм[5]. У сапраўднасьці сыгналізацыя спрацавала на дым ад электразварачных прац, якія адбываліся ў супэрмаркеце. Дах супэрмаркету абрынуўся а 17:41, калі шмат народу прыйшло туды па закупы пасьля працы[6].

Выратавальная акцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 18:00 выратавальнікі атрымалі паведамленьне пра абвал часткі даху. Пасьля прыбыцьця першых адзінак спэцтэхнікі адбыўся чарговы завал, у выніку якога загінула трое пажарнікаў. Падчас выратавальнай акцыі частка элемэнтаў канструкцыі, які маглі абрынуцца ўтрымліваліся пад’ёмнымі кранамі. Выратавальнікі празь нейкі час спынялі працы і прасілі сваякоў загінуўшых тэлефанаваць родным, што апынуліся пад заваламі. Дзякуючы гэтаму знаходзіліся новыя ахвяры[7]

Прычыны катастрофы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычыны катастрофы невядомыя Паліцыя мае тры гіпотэзы: заганы праекту і няправільны будаўнічы нагляд, заганнае выкананьне ці зьмяшчэньне на даху цяжкіх матэрыялаў у сувязі з разьмешчаным там зімовым садам[7]. Тэрарыстычны акт — выключаецца.

Ахвяры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загінулі ў асноўным жыхары рыскага раёну Zolitūde. Падчас другога абвалы загінула трое пажарных[7].

Прыналежнасьць Лічба ахвяр
 Латвія 51
 Расея[8] 2
 Арменія[9] 1
Агулам 54

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Латвіі абвясьціў 23-25 лістапада днямі нацыянальнай жалобы. Дадаткова 23 лістапада а  10 гадзіне ў краіне прайшла хвіліна цішыні[10]. У салідэрнасьць з латышамі 24 лістапада нацыянальную жалобу абвясьцілі ў Летуве і ў Эстоніі.

Бурмістар Рыгі паабяцаў пабудаваць на месцы трагедыі помнік прысьвечаны ахвярам[11].

27 лістапада прэм’ер Латвіі Валдзіс Даброўскіс падаў у адстаўку, беручы пэўную адказнасьць за катастрофу[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]