Перайсьці да зьместу

Абадан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абадан
пэрс. آبادان
Населены пункт
Краіна Іран
Астан Хузэстан
Геаграфія
Вышыня НУМ 6 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 30°20′21″ пн. ш. 48°18′15″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 246 651 чал. (2013)[2]
Этнахаронімы абада́нец[3] і абада́нцы[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0631
Сайт abadan.ir (пэрс.)
Абадан на мапе Ірану
Абадан
Абадан
Абадан

Абаданместа ў Іране, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затоцы. Разьмяшчаеца, на аднайменнай высьпе ў дэльце ракі Арвандруд.

Абадан зьяўляеца адным з найбуйнейшых у сьвеце нафтавых портаў (ёсьць глыбокаводны тэрмінал для нафтаналіўных танкераў), а таксама нафтапераапрацоўчым цэнтрам (да 1970-х быў самым буйным у сьвеце). Злучаецца некалькімі трубаправодамі з нафтавымі палямі ў перадгор’і Загрос. Таксама ў месьце знаходзіцца аэрапорт і політэхнічны ўнівэрсытэт.

Места значна пацярпела падчас Іранска-ірацкай вайны 1980—1988 гадоў, але ў наш час адбудаванае.

Места ўзьнікла ў пачатку панаваньня дынастыі Абасыдаў (750—1258) і адразу стала важным гандлёвым цэнтрам, дзякуючы свайму знаходжаньню на беразе Пэрсыдзкай затокі. Разрастаньне дэльты ракі Арвандруд адсунула места ад ўзьбярэжжа і прывяло да яго ўпадку ў выніку якога Абадан ператварыўся ў буйную вёску. У другі раз места зьявілася ў 1908 годзе пасьля адкрыцьця ў навакольлі нафтавых радовішчаў.

  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2.  (анг.) // World Gazetteer
  3. 1 2 Левашов Е. А. Абада́н // (нявызначаны загаловак) (рас.)СПб: Дмитрий Буланин, 2000. — С. 19. — ISBN 5-86007-221-X