АЭС Мохаўцы
АЭС Мохаўцы | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Славаччына, Нітранскі край, Левіцэ |
Пачатак будаўніцтва | 1983 |
Пачатак эксплюатацыі | 9 чэрвеня 1998 |
Эксплюатуючая арганізацыя | АТ «Славацкія электрастанцыі» |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 4 |
Будуецца энэргаблёкаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Генэруючая магутнасьць | 940 МВт |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 48°15′38″ пн. ш. 18°27′32″ у. д. / 48.26056° пн. ш. 18.45889° у. д.Каардынаты: 48°15′38″ пн. ш. 18°27′32″ у. д. / 48.26056° пн. ш. 18.45889° у. д. |
АЭС Мохаўцы | |
АЭС Мохаўцы — атамная электрастанцыя ў Славаччыне.
Станцыя знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад гораду Левіцы. Цяперашняя магутнасьць АЭС Мохаўцы пакрывае каля 20% электраэнэргіі, што спажываецца ў Славаччыне[1].
Пачатак будаўніцтва першай чаргі станцыі з рэактарамі ВВЭР-440 магутнасьцю 470 МВт быў пакладзены ў кастрычніку 1983 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было афіцыйна прыпынена, аднак ужо сакавіку 1996 году зноў адноўлена. Цяпер працуюць два рэактары ВВЭР-440 першай чаргі.
Будаўніцтва другой чаргі з аналягічнымі рэактарамі стартавала ў студзені 1987 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было прыпынена, пастанова пра працяг будаўніцтва было прынятая ў чэрвені 2009 году. Супраць гэтага пратэставала Аўстрыя, якая зьяўляецца праціўнікам будаўніцтва АЭС. Меркаваныя тэрміны завяршэньня праектаў — травень 2017[2] для 3-га энэргаблёку і чэрвень 2018 для 4-га энэргаблёку.
Інфармацыя пра энергаблёкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Энэргаблёк | Тып рэактараў | Магутнасьць | Пачатак будаўніцтва |
Падключэньне да сеткі | Увядзеньне ў эксплюатацыю | Закрыцьцё | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Чысты | Брута | ||||||
Мохаўцы-1[3] | ВВЭР-440/213 | 436 МВт | 470 МВт | 13.10.1983 | 04.07.1998 | 29.10.1998 | 2058 (плян) |
Мохаўцы-2[4] | ВВЭР-440/213 | 436 МВт | 470 МВт | 13.10.1983 | 20.12.1999 | 11.04.2000 | 2060 (плян) |
Мохаўцы-3[5] | ВВЭР-440/213 | 440 МВт | 471 МВт | 27.01.1987 | Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 году | ||
Мохаўцы-4[6] | ВВЭР-440/213 | 440 МВт | 471 МВт | 27.01.1987 | Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 году |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АЭС Мохаўцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў