Ісламская кансультацыйная рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ісламская кансультацыйная рада (мэджліс; па-пэрсыдзку: مجلس شورای اﺳﻼﻣﯽ‎‎ — Мэджлісэ шурае ісламі) — аднапалатны парлямэнт Ірану. Складаецца з 290 дэпутатаў (да 18 лютага 2000 году — з 270 чалавек). Апошнія выбары былі праведзены ў лютым 2016 году. Першае пасьля выбараў паседжаньне прайшло 28 траўня 2016 году.

Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе мэджліс — дзьвюхпалатная заканадаўчая ўстанова (складалася з Сэнату й Мэджлісу) была разагнаная. Замест Сэнату й Мэджлісу была ўтвораная Ісламская кансультацыйная рада. З 1979 году старшынямі Ісламскай кансультацыйнай рады былі Алі Хашэмі Рафсанджані з 1980 году па 1989 год. Затым быў Мэхдзі Карубі з 1989 году па 1992 год, Алі Акбар Натэгнуры з 1992 па 2000 гады, Мэхдзі Карубі з 2000 па 2004 год, Галямалі Хадададэль з 2004 па 2008 год і з 2008 па сёньняшні дзень старшынюе — Алі Ларыджані. Дэпутаты абіраюцца шляхам простых выбараў на 4 гады. Усе кандыдаты павінны быць зацьверджаныя Радаю старажоў шарыяту. Мэджліс ухваляе законапраекты, міжнародныя дагаворы, скарбовыя расходы дзяржавы. Пасьля выбараў у мэджліс 9-га скліканьня (пасьля ісламскага перавароту 1979 году) 63,5 % паслоў паходзілі з кансэрватыўных партыяў, 26,2 % — з рэфармісцкіх партыяў, 6,2% — рэлігійныя меншасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ісламская кансультацыйная радасховішча мультымэдыйных матэрыялаў