Ірына Бельская (паэтка)
Выгляд
Ірына Бельская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1989 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельская.
Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская паэтка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў Наваполацку[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш напісала ў восем гадоў на расейскай мове[1]. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.
Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых пэрыядычных выданьнях.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысьвечанага Дню зямлі 2005 г.
- Ляўрэат конкурсу Віцебскага аддзяленьня СБП, прысьвечанага 125-годзьдзю Я. Коласа і Я. Купалы.
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»
- Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзе[2]
- фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе
- атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ірына Бельская на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі
- Ірына Бельская. Быць іншаю… Вершы