Перайсьці да зьместу

Інжынэр-генэрал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інжынэр-генэрал — вышэйшы ваенна-тэхнічны чын і воінскае званьне Расейскай імпэрыі з 1796 па 1917 гады. Поўны генэрал, які служыў па інжынэрнай частцы. У канцы XVIII ст. такія асобы, якія мелі чын генэрала ад інфантэрыі, атрымалі яшчэ адну назву — інжынэр-генэрал (генэрал ад інжынераў), якое з пачатку XIX ст. стала выкарыстоўвацца для пазначэньня спэцыяльнага чыну. Інжынэр-генэрал мог быць генэрал-інспэктарам па інжынэрнай частцы, інспэктарам усяго Інжынэрнага дэпартамэнта, таварышам генэрал-інспэктара па інжынэрнай частцы, дырэктарам Інжынэрнага дэпартамэнта, камандуючым вайсковым атрадам, палявым інспэктарам інжынэрнай частцы пры Штабе Вярхоўнага галоўнакамандуючага, начальнікам інжынэраў фронту, чальцом Інжынэрнага камітэта Вайсковага міністэрства, прафэсарам Мікалаеўскай інжынэрнай акадэміі. Уведзены Паўлам I 29 лістапада 1796 г. Чыну інжынэр-генэрала, які адносіўся да II класу «Табелі аб рангах» 1722 г., з канца XVIII ст. адпавядала формула звароту «Ваша высокаправавсхадзіцельства».

Чын скасаваны 16 (29) сьнежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнаньні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».