Інакенці Якаўкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Інакенці Іванавіч Якаўкін (па-расейску: Иннокентий Иванович Яковкин; 12 жніўня 1881, Іркуцк, Расея — 24 траўня 1949) — расейскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф. Доктар гістарычных навук (1936 г.), прафэсар (1929 г.). У 18991901 гг. вучыўся ва ўнівэрсытэтах Брэслаўлю і Гайдэльбэргу, скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1912 г.). У 1918 г. абараніў магістэрскую дысэртацыю «запазычаньні ва Ўлажэньне 1649 г. зь Літоўскага Статуту». З 1910 г. працаваў у Публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, у 19221924 гг. загадчык Юрыдычнага аддзяленьня, у 19241929 гг. намесьнік дырэктара бібліятэкі. У 19291949 гг. дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Ленінградзкім унівэрсытэце (у 19441949 гг. загадчык катэдры гісторыі дзяржавы і права), Політэхнічным інстытуце, Інстытуце народнай гаспадаркі, 1-м і 2-м брыдычных інстытутах, Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце, Ваенна-юрыдычнай акадэміі. У 19221923 гг. удзельнічаў у савецка-польскіх перагаворах. Працы па гісторыі права Старажытнай Грэцыі, Рыму, Расеі, гісторыі расейскай эканомікі, бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі. Выдаў зборнік «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV—XVI стст.» (1936 г.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • История Библиотеки Академии наук СССР. — М - Л., 1964.
  • Начало «Дела» Академии наук: стенограмма заседания Особой Комиссии Наркомата РКИ СССР, 24 октября 1929 г. // Исторический архив. — 1993. — № 1. — С.
  • Подозерская, Г. Ф. Памяти профессора И. И. Яковкина (1881—1949) // Известия высших учебных заведений. Правоведение. — 1959. — № 2. — С.