Ім Готфрыдсан
| Ім Готфрыдсан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 верасьня 1992 (33 гады) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 93 кг[1] | |
| Пазыцыя | гульнёвы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пік Сэгед | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2010—2011 | ІФК Істад[d] | |
| 2011—2013 | Істад[d] | |
| 2013— | Фленсбург-Гандэвіт | |
| 2025— | Пік Сэгед | |
| Зборныя | ||
| 2012— | Швэцыя | |
Ім Готфрыдсан[2] (па-швэдзку: Jim Gottfridsson) — швэдзкі гандбаліст вугорскага клюбу «Пік» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Самы каштоўны гулец чэмпіянату Эўропы 2018 і 2022 гадоў[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ёсьць выхаванцам клюбу ІФК з роднага Істаду, у якім пачаў займацца гандболам з 1996 году. З 2011—2013 гады выступаў у клюбе «Істад». Выступаючы ў Швэцыі прыцягнуў да сябе ўвагу нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт», да якога далучыўся ў 2013 годзе. У першы ж сэзон здабыў перамогу з новай камандай у Лізе чэмпіёнаў, выгуляўшы ў фінале прынцыповы для «Фленсбурга» клюб «Кіль» зь лікам 30:28. Паводле вынікаў розыгрышу Бундэсьлігі сэзону 2020—2021 гадоў быў абраны самым каштоўным гульцом чэмпіянату[4].
Улетку 2025 года гулец далучыўся да вугорскага клюбу «Пік» пасьля 12 гадоў, праведзеных у «Фленсбург-Гандэвіце». Ён заявіў, што сярод прычынаў зыходу з клюбу было тое, што не адчуваў сябе дастаткова важным і каштоўным для каманды пасьля таго, як атрымаў менш гульнёвага часу на пастанову дацкага трэнэра Нікалеў Крыкаў[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Olympedia (анг.) — 2006.
- ↑ Jim Gottfridsson. Forvo.
- ↑ «MVP Gottfridsson leads seven-nation All-star Team». Eurohandball.
- ↑ „DKB MVP 2020/21“: Jim Gottfridsson zum besten Spieler der Saison gewählt. HBL.
- ↑ Artmann Haugaard, Mads (25.02.2025). «Krickau bekræfter uenigheder med svensk stjerne». TV2 Danmark.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 2 верасьня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Гандбалісты клюбу «Пік» Сэгед
- Гандбалісты клюбу ІФК Істад
- Гандбалісты клюбу «Істад»
- Гандбалісты клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»
- Гандбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія гандбалісты
- Швэдзкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году