Ілюстраваная кроніка
Ілюстраваная кроніка (па-лацінску: Chronicon pictum, Marci de Kalt, Chronica de gestis Hungarorum) — сярэднявечная вугорская кроніка, якая па меркаваньню навукоўцаў была напісана Маркам Кальці, сьвятаром касьцёла Дзевы Марыі ў горадзе Сэкешфэхервар.
Найпрыгажэйшая вугорская сярэднявечная кроніка, якая вядома сваімі ілюстрацыямі (147 мініяцюраў), адсюль і яе назва — ілюстраваная кроніка. Мініяцюры зьяўляюцца цудоўнай крыніцай інфармацыі пра жыцьцё, адзеньне і звычаі сярэдневяковай Вугоршчыны. Кроніка апісвае легендарнае паходжаньне і сярэдневяковую гісторыю вугорцаў да XIV ст., да часу кіраваньня Карла I Робэрту. Кроніка створаная ў 1360 годзе ў часы кіраваньня Людвіка I Вялікага.
Па невядомых прычынах кроніка патрапіла ў Вену, дзе была знойдзена ў XIX ст. У 1933 годзе яна была перавезена ў Будапэшт, дзе цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Фэрэнца Сэчэні.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Атыла сустракае папу Льва I
-
Сем капітанаў
-
Каранацыя Ласла I
-
Уварванне вугорцаў
-
Гунар і Магар (вугорская легенда)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ілюстраваная кроніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў