Ільля Гурвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ільля Самуілавіч Гурвіч (7 ліпеня 1919, Менск, ЛітБелССР — 14 сакавіка 1992, Масква) — этнограф, доктар гістарычных навук (1966), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Бацька, Самуіл Канстанцінавіч, які скончыў у 1903 годзе мэханічнае аддзяленьне Харкаўскага тэхналягічнага інстытуту, быў інжынэрам-пуцейцам, будаўніком мастоў; маці, Яўгенія Ільлінічна, якая атрымала адукацыю ў Сарбоне, працавала доктаркай.

Тады ж у 1919 г., уцякаючы ад вайны, сям’я Гурвічаў пераехала зь Менску на сталае месца жыхарства ў Маскву і пасялілася на Срэценцы, у Вялікім Сергіеўскім завулку. Адна ягоная сястра — Ганна Бастэльман — стала прафэсійнай музыкай, другая — Паліна Каплан — перакладчыцай заходнеэўрапейскай паэзіі. У 1928 г. ягоны бацька Самуіл быў арыштаваны органамі НКУС і ў ноч на 4 траўня 1928 г. ён загінуў. Далейшае выхаваньне Ільлі і ягонага малодшага брата Канстанціна леглі на плечы маці ды цётак.

У 1937 г. Ільля скончыў з адзнакай сярэднюю школу і паступіў на Гістарычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, дзе зь першага курсу пачаў займацца ў этнаграфічным гуртку ўраджэнца Брэст-Літоўска Марка Косьвена.

У 1938 г. Ільля знаёміцца зь Сяргеем Токаравым, які ў тыя гады працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага антырэлігійнага музэю, а ўжо летам 1939 г. прымае ўдзел у заарганізаванай Токаравым экспэдыцыі на Каўказ да чаркесаў-шапсугаў. У 1940 г. Ільля ў складзе новай экспэдыцыі С. Токарава зьдзейсьніў паездку на Алтай, дзе займаўся зборам матэрыялаў па рэлігіі, побыту і матэрыяльнай культуры мясцовых цюркаў.

У 1941 г., па заканчэньні ўнівэрсытэту, І. Гурвіч атрымоўвае накіраваньне ў Якуцкую АССР, у распараджэньне Народнага камісарыяту прасьветы рэспублікі, які накіроўвае яго ў самы, і зараз, аддалены і маланаселены запалярны Алянёцкі раён, дзе Ільля працуе настаўнікам, а затым дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы ў пасёлку Алянёк.

Гурвіч выкладае гісторыю, геаграфію і рускую мову, выступае зь лекцыямі, загадвае мэтадычным кабінэтам ды зьбірае этнаграфічны матэрыял. У 1944 г. яго выбіраюць старшынём раённага Камітэту саюза настаўнікаў. Ён наладжвае сувязь з Навукова-досьледным інстытутам мовы, літаратуры і гісторыі (НДІМЛГ) ў Якуцку і робіцца ягоным навуковым карэспандэнтам, зьбіраючы матэрыялы па рэлігіі, фальклёру, звычаям, традыцыйнай гаспадарцы і побыту мясцовага насельніцтва.

У 1942—1943 гг. Гурвіч дасьледуе Алянёцкі насьлег, у 1944 г. — Кірбейскі насьлег, а ў 1945 г. Джэліндзінскі насьлег Алянёцкага раёну і Саскыласкі насьлег Анабарскага раёну ЯАССР. У 1946 г. ён быў узнагароджаны мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Пасьля ВАВ, у 1946 г. І. Гурвіч вярнуўся ў Маскву і паступіў у асьпірантуру Інстытуту этнаграфіі АН СССР. Спэцыялізаваўся па этнаграфіі народаў Сыбіры. Абараніў у 1949 г. кандыдацкую дысэртацыю (навуковы кіраўнік С. Токараў) па тэме «Алянёцкія і анабарскія якуты (Гісторыка-этнаграфічны нарыс)».

У 1950 г. Гурвіч вярнуўся ў ЯААСР і пачаў працаваў ў НДІМЛГ Якуцкай філіі Сыбірскага аддзяленьня АН СССР малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1951 г. ён зьдзяйсьняе шасьцімесячную паездку ў Ніжнекалымскі і Сярэднекалымскі раёны ЯАССР, дзеля вывучэньня этнічнага складу, культуры і быту карэннага насельніцтва. У 1952 г. ён быў зацьверджаны ў навуковым званьні старшага навуковага супрацоўніка па спэцыяльнасьці «Этнаграфія».

У 1956 г. І. С. Гурвіч перавёўся ў Маскву, у Інстытут этнаграфіі АН СССР. У гэтым Інстытуце, у Сэктары па вывучэньні сацыялістычнага будаўніцтва ў малых народаў Поўначы (затым перайменаваны ў Сэктар Крайняй Поўначы і Сыбіры) Ільля Гурвіч прарабіў старшым навуковым супрацоўнікам,. з 1965 г. загадчыкам аддзелу, з 1989 па 1992 г. — вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам гэтага аддзелу.

У 1956—1957 гг. ён арганізоўвае экспэдыцыю ў Каракскую нацыянальную акругу, у 1959 г. прымае ўдзел у Комплекснай юкагірскай экспэдыцыі, ў 1962 г. праводзіць палевыя досьледы на Чукотцы і Камчатцы.

Памёр Ільля Самуілавіч Гурвіч ў выніку няшчаснага выпадку.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільлём Гурвічам апублікавана больш за 100 навуковых прац па гісторыі ды этнаграфіі і больш за 300 артыкулаў па размаітым аспэктам этнагенэзу і этнічнай гісторыі народаў Поўначы, ва ўлусным краязнаўчым музэі ў п. Аленёк РС(Я) яму прысьвечана экспазыцыя.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Религия сельской общины у черкесов-шапсугов. // Религиозные пережитки у черкесов–шапсугов. Москва. 1940. С. 37-46.
  • Оленекские и анабарские якуты (историко-этнографический очерк). Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук. Москва. 1949. 20 с.
  • Этническая история Северо-Востока Сибири. ТИЭ. Т. 89. Москва. 1966.
  • Таинственный чучуна. (История одного этнографического поиска) Москва. 1975. 96 с.
  • Культура северных якутов-оленеводов. К вопросу о поздних этапах формирования якутского народа. Москва. 1977. 247 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Софронов Ф. Г. Гурвич Илья Самуилович. // Советские историки-якутоведы. Биобиблиографический справочник. Якутск. 1973. С. 23-25;
  • Современная духовная культура народов Сибири и Севера. // Межведомственный тематический сборник научных трудов. Посвящается 70-летию И. С. Гурвича. Омск. 1989.
  • Список основных трудов доктора исторических наук Ильи Самуиловича Гурвича. (К 70-летию со дня рождения). // Советская этнография. Москва. № 3. 1991. С. 135—140;
  • Батьянова Е. М, Жорницкая М. Я. Илья Самуилович Гурвич (1919—1992). // Этнографическое обозрение. Москва. № 5. 1992. С. 167—171.
  • Batjanova Н., Tidia Blah. Ylia Samuilovich Gurvich. // Anthropological Neuslettr. October. USA. 1992;
  • Батьянова E. M., Жорницкая М Я., Мухамедьяров Ш. Ф., Томилов Я. А. Илья Самуилович Гурвич как учёный и человек. // Этническая история тюркских народов Сибири и сопредельных территорий (по данным этнографии и языкознания). Материалы Всероссийской конференции. Омск. 1992. С. 15—26.
  • Гурвич Илья Самуилович (7. 07. 1919 — 12. 03. 1992). // Ученые-исследователи Института языка, литературы и истории. (Библиографический справочник). Автор и составитель П. И. Докторов. Якутск. 1995. С. 68-69.
  • Гурвич Илья Самуилович (7. 07. 1919—1992). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 315—316.
  • Огрызко В. Гурвич Илья Соломонович. // Огрызко В. Североведы России. Материалы к биографическому словарю. Москва. 2002. С. 141.
  • Баркоўскі А. Ілля Гурвіч. // Голас Радзімы. Мінск. 12 чэрвеня 2003. С. 5.
  • Батьянова Е. М., Жорницкая М. Я. Илья Самуилович Гурвич (1919—1992). // Літоўка ды Саха. Сшытак 2. Койданава. 2011. С. 83-90.