Ідал (японская поп-культура)
Ідал (па-японску: アイドル айдору , ад ангельскага слова «idol») — у японскай поп-культуры маладая мэдыя-пэрсона (сьпявак, актор, мадэль і г.д.) зь мілым і нявінным іміджам, звычайна падлеткавага ўзросту[1][2][3][4]. Ідалы зьяўляюцца асобнай катэгорыяй японскіх артыстаў.
Тэрмін камэрцыялізаваны японскімі агенцтвамі па пошуку талентаў, некаторыя зь якіх спэцыялізуюцца на ідалах. Агенцтва набіраюць дзяцей і падлеткаў, якія міла сябе вядуць, і робяць зь іх зорак. Ідалы зьяўляюцца аб’ектам любові фанатычных прыхільнікаў. Існуе таксама меркаваньне, што японцы бачаць ідалаў як сёстраў ці звычайных мілых суседзкіх дзяўчынак[1][2][3][4][5].
Можна сказаць, што ў японскай папулярнай музыцы сьпевакі-ідалы ўтвараюць пэўны жанр. Яны выконваюць адмысловы выгляд сэнтымэнтальных песень, якія не вымагаюць асаблівага вакальнага майстэрства, але артыст павінен быць мілым і абаяльным. У сваёй паўсядзённым жыцьці ідалы таксама павінны адпавядаць сваім песьням, так каб мець ідэальна чысты публічны імідж і быць прыкладам для маладога пакаленьня[1][2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьява паўстала ў пачатку 1970-х гадоў як рэакцыя на бум папулярнасьці маладой францускай актрысы Сыльві Вартан ў фільме «Cherchez l'idole» («Шукайце ідала»; выйшаў на экраны японскіх кінатэатраў у лістападзе 1964 году і па-японску называўся «Aidoru o Sagase»)[6]. «Ідаламі» сталі называць дзяўчынак-сьпявачак, у асноўным ад 14 да 16 гадоў, якія толькі пачыналі свой шлях да славы або вельмі маладых новых зорак.
Выбарачны сьпіс японскіх ідал-груп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта выбарачны сьпіс японскіх ідал-груп (музычных гуртоў), арганізаваны па праектам або агенцтвам па пошуку талентаў.
- AKB48[7]
- Stardust Promotion (агенцтва па пошуку талентаў)
- Momoiro Clover Z[8]
- Shiritsu Ebisu Chugaku[9]
- Takoyaki Rainbow
- Hello! Project (праект)
- Fairies[16]
- 9nine[17]
- Sakura Gakuin[18]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Amazon.com: Editorial Review: Islands of Eight Million Smiles: Idol Performance and Symbolic Production in Contemporary Japan (Harvard East Asian Monographs) (анг.). Amazon.com, Inc.. Праверана 2014-04-13 г. Архіўная копія ад 2012-06-17 г.
- ^ а б в О Японии: Культура - Музыка - Популярная музыка (рас.). Пасольства Японіі ў Расіі. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ а б Pop 'idol' phenomenon fades into dispersion (анг.). The Japan Times Online. Праверана 2014-04-13 г. Архіўная копія ад 2011-08-14 г.
- ^ а б Ellis in Wonderland (анг.). kinokopress.com. Праверана 2014-04-21 г. Архіўная копія ад 2012-06-17 г.
- ^ «Aidoru» ў слоўніку «Goo» (яп.). NTT Resonant Inc.. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ Hiroshi Aoyagi Islands of Eight Million Smiles: Idol performance and symbolic production in Japan. Harvard University Asia Center, 2005. ISBN 978-0-674-01773-3. Introduction, p. 5 (анг.). Harvard University Faculty of Arts and Sciences. Праверана 2014-04-13 г. Архіўная копія ад 2012-07-06 г.
- ^ AKB48 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ ももいろクローバーZ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ 私立恵比寿中学 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-3 г.
- ^ モーニング娘。 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ ℃-ute │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ Berryz工房 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ スマイレージ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ Juice=Juice │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ Buono! │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ Fairies │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (яп.). Oricon. Праверана 2014-04-13 г.
- ^ アイドルグループ“9nine”がメジャーデビュー決定! (9nine) ニュース-ORICON STYLE- (яп.). Oricon (2007-02-15).
- ^ 武藤彩未が歌う80年代ソロアイドルの名曲が配信へ ニュース-ORICON STYLE- (яп.). Oricon (2014-04-13).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідал (японская поп-культура) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў