Акоўка
Выгляд
(Перанакіравана з «Іванаўка (басэйн Нёмана)»)
| Акоўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Мыслава |
| Вусьце | Зальвянка |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 11 км |
| Плошча басэйну | 58 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 4,5 ‰ |
Ако́ўка, Іва́наўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Зальвянкі (басэйн Нёмана). Цячэ ў Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Азярніца.
Пачынаецца каля вёскі Мыслава Слонімскага раёну, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зальвянку за 1 км на поўнач ад вёскі Кашалёў Зэльвенскага раёну. На працягу 2 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Збочна)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 182.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1