Ібрагім Гембіцкі
Выгляд
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі | |
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка 1900 (123 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 1 студзеня 1974 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Плынь | графіка |
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (30 кастрычніка 1900, Менск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.
Вучыўся ў ВХУТЕМАС (Масква) у У. А. Фаворскага і А. Д. Ганчарова. Дыпломная праца ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы зь яе купленыя Маскоўскім музэям выяўленчых мастацтваў. У пач. 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў ў кан. 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасьцю да стварэньня шматфігурных кампазыцый. Сябар Беларускага саюза мастакоў (з 1940).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Календарыюм // Czasopis, № 10/2005.
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |