Ётунгэйм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ётунгэйм (гэта значыць зямля Ётунаў) — у скандынаўскай міталёгіі — адзін зь дзевяці міроў, зямля населеная волатамі-ётунамі.

Па легендах быў створаны асамі да ўсходу ад Мідгарду дзеля Бергельміру і яго нашчадкаў. Ад Асгарду Ётунгэйм адлучае рака Івінг. Ётунгэймам кіруе кароль Трым. Асноўнае селішча Ётунгэйму — Утгард. Таксама згадваюцца разьмешчаныя тамака Жалезны лес і Каменныя горы. У Ётунгэйме разьмешчаныя Гастрапнір — хата Менглад і Трымгэйм — хата Т’яцы.

Часта наведваўся асамі. У сагах згадваецца неаднаразовыя вандраваньні Тора і Локі па Ётунгэйме, у тым ліку і ў Утгард.