Ёрк (мыс, Аўстралія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 10°41′14″ пд. ш. 142°31′54″ у. д. / 10.68722° пд. ш. 142.53167° у. д. / -10.68722; 142.53167 Ёрк (па-ангельску: Cape York) — мыс, самы паўночны пункт Аўстралійскага кантынэнту.

Мыс Ёрк знаходзіцца на паўвостраве Кейп-Ёрк. Адміністрацыйна зьяўляецца тэрыторыяй аўстралійскага штату Кўінзлэнд. Знаходзіцца прыкладна за 800 кілямэтраў на паўночны захад ад гораду Кэрнз. Абмываецца водамі Арафурскага і Каралавага мора. За 150 кілямэтраў на поўнач знаходзіцца востраў Новая Гвінэя (адзелены ад мыса пралівам Торэса).