Арафурскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Арафурскага мора

Арафу́рскае мора (па-ангельску: Arafura Sea) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна (па іншых зьвестках адносіцца да Ціхага акіяна) паміж Аўстраліяй і выспамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінэя. З усходу, праз пратоку Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Сэрам, з поўдня з затокай Карпэнтарыя.

  • паверхня 1290 тыс. км²
  • сярэдняя глыбіня 50—80 м
  • максымальная глыбіня 3680 м
  • тэмпэратура вады ад 25 °C да 28 °C
  • салёнасьць 35—35‰
  • прылівы да 7,6м (Новая Гвінэя)

Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сэйсьмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора зьяўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны.

Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).