Перайсьці да зьместу

Žalvarinis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Žalvarinis

Выступ на фэсьце "Rock nights 2005"
Гады 2001 – цяперашні час
Краіна
Месца ўтварэньня Вільня, Летува
Мова летувіская
Жанр Фолк-рок, Фольк-мэтал
Выдавец Prior Records
Зьвязаныя праекты «Ugnėlakis»
«Kūlgrinda»
Удзельнікі Robertas Semeniukas
Aurimas Lemežis
Marius Būda
Ilja Molodcov
Ineta Meduneckytė
Laurita Peleniūtė-Pocienė
Eglė Pakšytė
Ramūnas Pocius
zalvarinis.lt

«Žalvarinis» — фолк-рокавы гурт зь Вільні, Летува. Утварыўся ў 2001 як супольны праект блэк-мэтал-гурту «Ugnėlakis» і паган-фолк-гурту «Kūlgrinda». Гэта было выражана ў назьве іхняга дэбютнага альбому 2002 году пад назвай «Ugnėlakis su Kūlgrinda». Слова Žalvarinis па-летувіску азначае мосяж (латунь).

Гурт зазвычай карыстаецца тэкстамі фальклёрных сьпеваў летувісаў на мове арыгіналу. Музыка часта спалучае сьпеўную тэхніку традыцыйнага летувіскага шматгалосься, якая выконваецца трыма салісткамі. Аўтэнтычнае вымаўленьне супольна са старажытнымі словамі таксама часта выкарыстоўваюцца гуртом. Гурт таксама выконвае некалькі прускіх сьпеваў ад гурту «Kūlgrinda».

  • Robertas Semeniukas — электрагітара
  • Paulius Jaskūnas — бас гітара
  • Simonas Gudelis — бубны
  • Ineta Meduneckytė — вакал
  • Laurita Peleniūtė-Pocienė — вакал
  • Ugnėlakis su Kūlgrinda (2002)
  • Žalio vario (2005)
  • Folk n' Rock (2008)
  • Live at St.Catherine church (2014)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Žalvarinisсховішча мультымэдыйных матэрыялаў