Ян Пётар Норблін
Ян Пётар Норблін (15 ліпеня 1745 — 23 лютага 1830) — францускі мастак, гравёр і карыкатурыст; заснавальнік жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай, адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Ён (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімерам Чартарыйскім.
- 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. У тым самым годзе засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
- 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
- 1830 г. — памёр у Парыжы.
Школа жывапісу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Школа зрабіла вялікі ўплыў на развіцьцё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плонскі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па замове Чартарыйскіх Норблін маляваў партрэты, пэйзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэньне маюць ягоныя замалёўкі жыцьця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовае шляхты, габрэяў, сялянаў. Таксама Норблін быў сьведкам лёсавызначальных падзеяў для гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сойма і паўстаньня 1794 г. Творы пра гэты пэрыяд — «Павешаньне здрайцаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня» — маюць вялікае гістарычнае значэньне.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Пётар Норблін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў