Перайсьці да зьместу

Этнаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дасьледнік і шаман племені пігмэяў

Этнаграфія (ад стар.-грэц. ἔθνος — «этнас» (народ) і стар.-грэц. γράφω — «пішу») частка гістарычнай навукі, што вывучае народы-этнасы і іншыя этнічныя ўтварэньні, іх паходжаньне (этнагенэз), склад, расьсяленьне, культурна-побытавыя асаблівасьці, а таксама іх матэрыяльную і духоўную культуру.

Пад тэрмінам «этнаграфія» ў большасьці заходніх краінаў маюць на ўвазе апісальную дысцыпліну (напрыклад, музэязнаўства) — у адрозьненьне ад агульнай тэарэтычнай плыні, «этналёгіі», якая займаецца разьвязаньнем народазнаўчых праблемаў. Аднак у многіх выпадках гэтыя навуковыя галіны блізкія адна да адной і цесна павязаныя.