Перайсьці да зьместу

Эпідэміялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эпідэміялёгія (грэц. epi — на; грэц. Demos — народ; грэц. Logos — навука) — агульмэдычная навука, якая вывучае заканамернасьці ўзьнікненьня і распаўсюджваньня захворваньняў рознай этыялёгіі з мэтай распрацоўкі прафіляктычных мерапрыемстваў (прэмарбідная, першасная, другасныя і троесная прафіляктыка). Прадметам вывучэньня эпідэміялёгіі зьяўляецца захворвальнасьць — сукупнасьць выпадкаў хваробы на пэўнай тэрыторыі ў пэўны час сярод пэўнай групы насельніцтва.