Перайсьці да зьместу

Чжу Сі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чжу Сі
Імя пры нараджэньні Чжу Сі
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1130
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 красавіка 1200
Месца сьмерці
Школа/традыцыя канфуцыянства, нэаканфуцыянства
Пэрыяд Імпэрыя Сун
Значныя ідэі Zizhi Tongjian Gangmu[d]

Чжу Сі (па-кітайску: 朱熹; 18 кастрычніка 1130 — 23 красавіка 1200) — выбітны канфуцыянскі філёзаф дынастыі Сун (960—1279), заснавальнік кітайскага нэаканфуцыянства. Філёзаф-энцыкляпэдыст, літаратар, тэкстоляг, камэнтатар старажытных тэкстаў. У гісторыі кітайскай думкі часта называемы другой па ўплывовасьці фігурай пасьля самога Канфуцыя[1]. Сучасьнікі прылічалі яго ў шэрагу з Чжан Шы і Люй Цзуцянем да «трох мудрацоў з Паўднёвага Ўсходу». Рабіў акцэнт на дасьледаваньне рэчаў, а таксама сынтэз ўсіх асноўных канфуцыянскіх канцэпцыяў, якія ляглі ў аснову функцыянаваньня кітайскай бюракратыі і ўраду на працягу больш чым за 700 гадоў.

Чжу Сі шырока вывучаў клясыку, камэнтары, гісторыю і іншыя твораў сваіх папярэднікаў. Ён некалькі разоў меў шанец папрацаваць ва ўрадзе[2], але большую частку свайго жыцьця пазьбягаў дзяржаўных пасадаў[1]. Ён таксама напісаў, зьбіраў і адрэдагаваў амаль сто кнігаў і перапісваўся зь дзясяткамі іншых навукоўцаў. Ён быў настаўнікам для шэрагу пасьлядоўнікаў, многія зь якіх навучаліся ў Чжу Сі шмат год. Ён абапіраўся на вучэньні братоў Чэн і іншых; а ў далейшым распрацаваў свае мэтафізычныя тэорыі датычныя прынцыпу і жыцьцёвай сілы. Ягоныя пасьлядоўнікі запісалі тысячы ягоных размоваў[2].

  1. ^ а б Confucius; Slingerland, Edward (2006). «The Essential Analects: Selected Passages with Traditional Commentary». Hackett Publishing. — С. 148—149. — ISBN 1-60384-346-9.
  2. ^ а б Ebrey, Patricia Buckley (1993). «Chinese civilization: a sourcebook» (2nd ed.). New York: The Free Press. — С. 172. — ISBN 002908752X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чжу Сісховішча мультымэдыйных матэрыялаў