Фуль медамес
Выгляд
Фуль медамес (па-эгіпецка-арабску: فول مدمّس), фуль мідаміс або проста фуль — традыцыйная страва лібанскай, суданскай і эгіпецкай кухняў. Уяўляе сабой вараныя на марудным агні бабы (Vicia faba), якія могуць быць запраўленыя часныком, лімонным сокам і аліўкавым алеем. Звычайна падаецца на стол на сьняданак.