Перайсьці да зьместу

Фандзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Затока Фандзі на мапе

Фандзі — затока ў паўночна-ўсходняй частцы заліва Мэн, абмывае ўзьбярэжжа Канады (правінцыі Новая Шатляндыя і Нью-Брансўік) і ЗША (штат Мэн).

Фандзі, нароўні з затокай Унгава, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі (да 18 м). Даўжыня затокі каля 300 км, шырыня да 90 км, глыбіня да 214 м.

Акваторыя затокі — адзін з прыкладаў ватавага мора. Найбуйнейшы порт на берагах затокі — Сэнт-Джон.

Затока мае велізарны патэнцыял гідраэнэргіі, плянуецца пабудова некалькіх прыліўных электрастанцый. Акрамя таго ў затоцы разьвіта рыбалоўства.

Рэкі, якія ўпадаюць у затоку: Сэн-Круа, Сэнт-Джон.

Былая назва затокі Фандзі — Француская затока.