Фандзі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Фандзі — заліў у паўночна-ўсходняй частцы заліва Мэн, абмывае ўзьбярэжжа Канады (правінцыі Новая Шатляндыя і Нью-Брансўік) і ЗША (штат Мэн).
Фандзі, нароўні з залівам Унгава, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі (да 18 м). Даўжыня заліва каля 300 км, шырыня да 90 км, глыбіня да 214 м.
Акваторыя заліва — адзін з прыкладаў ватавага мора. Найбуйнейшы порт на берагах заліва — Сэнт-Джон.
Заліў мае велізарны патэнцыял гідраэнэргіі, плянуецца пабудова некалькіх прыліўных электрастанцый. Акрамя таго ў заліве разьвіта рыбалоўства.
Рэкі, якія ўпадаюць у заліў: Сэн-Круа, Сэнт-Джон.
Былая назва заліва Фандзі — Францускі заліў.