Уладзімеж Цімашэвіч
Уладзімеж Цімашэвіч (нарадзіўся 13 верасьня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадзка-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын Марыяна й Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыску, адкуль падчас Першае сусьветнае вайны эвакуявалася ў Сымбірск, дзе й нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі вайсковец, палкоўнік. Сёньня ў Беларусі пражывае вельмі шмат крэўных Уладзімежа Цімашэвіча[1]. У 1972 Уладзімеж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае зь ёй дачку Малгажату й сына Тамаша.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |