Перайсьці да зьместу

Тунэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тунэль на ўваходзе на станцыю мэтро Мэтрабудаўнікоў імя Вашчанкі ў Харкаве.

Тунэ́ль (ад анг. tunnel) — гарызантальнае ці нахільнае падземнае ненатуральнае збудаваньне, прызначанае для транспарту, пропуску вады, разьмяшчэньня камунікацыяў ды іншых мэтаў. Даўжыня тунэлю звычайна значна перавышае яго папярочныя памеры[1].

Паводле прызначэньня тунэлі дзеляць на пяць асноўных групаў:

  • На шляхах зносінаў — тунэлі мэтрапалітэнаў, чыгуначныя, аўтадарожныя, суднаходныя, пешаходныя, а таксама для некалькіх групаў транспарту.
  • Гідратэхнічныя, прызначаныя для перасоўваньня вялікіх аб’ёмаў вады (тунэлі гідраэлектрастанцыяў; тунэлі водазабесьпячэньня, што падаюць ваду для населеных пунктаў; ірыгацыйныя і меліярацыйныя).
  • Камунальныя — вадаводныя й каналізацыйныя тунэлі, калектары гарадзкіх падземных сетак, складзеныя ў трубы падземныя рэкі.
  • Горнапрамысловыя, абслуговыя прадпрыемствы, што здабываюць карысныя выкапні.
  • Адмысловыя — абаронныя збудаваньні, электрастанцыі, гаражы.

Спосабы будаўніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбар спосабу й тэхналёгіі будаваньня вызначаецца тыпам тунэля, яго памерамі, канструктыўнымі асаблівасьцямі, а таксама горадабудаўнічымі, тапаграфічнымі й інжынерна-геалягічнымі ўмовамі раёна будаваньня. [2], [3]

Ужываюцца, як правіла, для ўзьвядзеньня тунэляў неглыбокага заляганьня, а пры выкарыстаньні патрабуюць абавязковага перакладаньня дарог і камунікацый, зьмешчаных над тунэлем.

Мэтад складаецца ў збудаваньні катлавана, экскавацыі зь яго грунту, будове аправы ды зваротным засыпаньні грунтам. Катлаван пры гэтым у сьціснутых умовах майструецца як правіла з ужываньнем тэхналогій палевых ці траншэйных «сьцен у грунце», паляў з закладкай, грунт-цэмэнтавых паляў і інш.

Закрытыя мэтады будаўніцтва тунэляў ужываюцца як для будаўніцтва тунэляў глыбокага (>20 м), гэтак і дробнага заляганьня. У залежнасьці ад таго, у якой пародзе зьмешчаны тунэль, абіраюць тую ці іншую тэхналёгію будаўніцтва. Да найболей распаўсюджаных закрытых спосабаў адносяць:

  • Горны спосаб.
  • Праходніцкія працы з выкарыстаннем тунэлепракладных комплексаў ды шчытоў.

Пры збудаваньні тунэляў у складаных інжынерных умовах выкарыстоўваюць розныя адмысловыя мэтады:

  • Вадапаніжэнне й дрэнаж.
  • Ін’екцыйнае замацаванне ды ўмацаванне грунтоў па струменевай тэхналогіі.
  • Спосаб працісканьня аправы.
  • Збудаваньне тунэляў пад абаронай апераджальных экранаў ды мацаваньняў.
  • Замарожваньне грунтоў.
  • Кесонны спосаб з ужываньнем сьціснутага паветра.
  • Апусканьне сэкцый пад ваду.
  1. ^ Храпов В. Г. и др. Тоннели и метрополитены. — М: Транспорт, 1989. — 389 с.
  2. ^ ТКП 45-3.03-238-2011 Тунелі і метрапалітэны. Правілы ўстройвання
  3. ^ ТКП 45-3.03-115-2008 Метрапалітэны. Будаўнічыя нормы праектавання