Траянская вайна
Траянская вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Іван Георг Траўтман. «Падзеньне Троі» | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Грэкі Мікены Ітака Спарта | Траянцы і хаўрусьнікі | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Агамемнан Менелай Ахіл Адысэй Аякс Вялікі | Прыям Гектар Парыс | ||||||||
Траянская вайна — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.
Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што каля сярэдзіны XIII стагодзьдзя да н. э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 да н. э. (Герадот) ці 1194—1184 да н. э. (Эратасфен), у археалёгіі каля 1260—1200 да н. э.
Паводле паданьняў, падставай для вайны стала выкраданьне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан зь вялікім флётам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасьці Адысэя (гл. Траянскі конь).
Траянская вайна была адным з этапаў пранікненьня грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н. э., асабліва пасьля выцісканьня дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.
Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраваньне ў паэмах «Іліяда», «Адысэя» і шэрагу іншых твораў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Траянская вайна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2