Трапічны лес
Выгляд
Трапічны лес — лес, разьмешчаны ў субтрапічным, трапічным, экватарыяльным і субэкватарыяльным паясах паміж 25° з. ш. і 30° п. ш. У залежнасьці ад ступені ўвільгатненьня, выяўленасьці і працягласьці сухога сэзону адрозьніваюць:
- Вільготныя трапічныя лясы: характарызуюцца празьмерным выпадзеньнем ападкаў, вялікай колькасьцю сталых (у супрацьлегласьць мігравальным) відаў жывёл і велізарнай біяразнастайнасьцю флёры і фаўны.
- Сухатрапічны лістападны лес;
- Сухатрапічны паўлістападны лес;
- Мусонны лес;
- Мангры, або мангравы лес — сундарбан;
- Туманныя лясы.