Перайсьці да зьместу

Т-55

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Т-55

Тып танка: сярэдні танк
Краіна-вытворца: СССР, Кітай, КНДР, Польшча, Румынія, Чэхаславаччына
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1948
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1945—1979
Памеры:
Маса, т: 36,0
Даўжыня, мм: 6200
Даўжыня з гарматай, мм: 9000
Шырыня, м: 3270
Вышыня, м: 2350
База, м: 3840
Каляя, м: 2640
Клірэнс, м: 425
Браня:
Тып брані: сталёвая катаная й адліваная
Лоб корпусу (верх), мм: 100 / 60°[1]
Лоб корпусу (ніз), мм: 100 / 55°
60 / 60°[2]
Борт корпусу (ніз), мм: 80 / 0°
Карма корпусу (верх), мм: 30 / 60°
Карма корпусу (сярэдзіна), мм: 45 / 17°
Карма корпусу (ніз), мм: 20 / 70°
Дах корпусу, мм: 15—30
Дно корпусу, мм: 20
Лоб вежы, мм: 200 / 0°
Борт вежы, мм: 160 / 0°
Карма вежы, мм: 65 / 0°
Дах вежы, мм: 30
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 100-мм Д-10Т2С
Тып гарматы: наразная гармата
Даўжыня ствала: 56
Боекамплект гарматы: 43
Вэртыкальны нахіл: −5…+18
Гарызантальны нахіл: 360
Далёкасьць стральбы, км: 0,02—14,6
Прыцэл: ТШ2Б-32П, ТПН-1-22-11
Кулямёт: 1 × 12,7-мм ДШКМ,
2 × 7,62-мм СГМТ
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: дызельны
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 520
Хуткасьць па шашы, км/г: 50
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 22—27
Запас ходу, км: 485—500
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,81
Пераадольваемы ўздым, адс.: 32
Пераадольваемая сьценка, м: 0,8
Пераадольваемы роў, м: 2,7
Пераадольваемы брод, м: 1,4 (5 с ОПВТ)
Выявы ў Вікісховішчы
Т-55 у трох праекцыях

Сярэдні танк Т-55 — баявая маса 36 тон. Экіпаж 4 чалавекі. Узбраеньне: 100-мм гармата, два 7,62-мм кулямёта «СГМТ». Браня 100—160 мм. Максымальная хуткасьць 50 км / гадзіну. Магутнасьць рухавіка 580 к. с.

Выпускаўся Т-55 як мадыфікацыя Т-54 з 1958 году. Т-55 прыстасаваны да баявых дзеяньняў ва ўмовах прымяненьня ядзернай зброі. У 1962—1967 гадах ён у асноўным быў зьменены ў вытворчасьці танкам Т-62, створаным на ягонай базе, але на ОЗТМ яго выпуск працягваўся да 1979 году. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54/55, або яго мадэрнізаваныя або прыстасаваныя да мясцовых умоваў варыянты. Усяго, з улікам варыянтаў, якія вырабляліся ў іншых краінах, было выпушчана да 100 000 Т-54/55, што зрабіла яго самым шматлікім танкам у гісторыі.

Т-54/55 экспартаваўся й стаіць на ўзбраеньні ў многіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці пасьляваенных лякальных канфліктаў. Гэты танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасьцю й прастатой, высока ацэнены шматлікімі экспэртамі. На працягу ўсёй аўганскай вайны асноўным танкам у танкавых падразьдзяленьнях СССР былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на ​​наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў у той час і пастаянную мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падразьдзяленьнях, танкавы парк войскаў СССР заставаўся бязь зьменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкай Арміі на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Хваля — славесная назва сыстэмы кіраваньня агнём танка Т-55.
  • Адзін з апошніх бронецягнікоў якія складаюцца на ўзбраеньні СССР (а цяпер РФ) Бронецягнік БП-1 мае 2 плятформы з 1 танкам Т-55 на кожнай.
  • Таксама пад назваю існуе трактар Т-55 цягавай клясы 2
  1. ^ М. В. Павлов, И. В. Павлов. {{{загаловак}}}. — 2011.
  2. ^ М. В. Павлов, И. В. Павлов. {{{загаловак}}}. — 2011.
  • Кіраўніцтва па матэрыяльнай частцы й эксплуатацыі танку Т-55. — Масква: Ваеннае выдавецтва Міністэрства абароны СССР, 1969.
  • С. Усцьянцаў Т-54/55 / С. Усцьянцаў, Д. Калмакоў. — Ніжні Тагіл: Мэдыя-Прынт, 2006. — (Баявыя машыны Уралвагонзавода).
  • П. Н. Сяргеяў Т-54/55. Савецкі асноўны танк / П. Н. Сяргеяў. — Кіраў: Кіраўскае грамадства Аматараў ваеннае тэхнікі і мадэлізму, 2000. — Т. 1. — 300 ас.
  • П. Н. Сяргеяў Т-54/55. Савецкі асноўны танк / П. Н. Сяргеяў. — Кіраў: Кіраўскае грамадства Аматараў ваеннае тэхнікі і мадэлізму, 2000. — Т. 2. — 300 ас.
  • М. Б. Барятинский Сярэдні танк Т-54 / М. Б. Барятинский. — Масква: Мадэліст-канструктар, 2006. — 2500 ас.
  • А.В.Карпенка Агляд айчыннае бранетанкавае тэхнікі (1905-1995). — Санкт-Пецярбург: "Неўскі Бастыён", 1996. — 10 000 ас.
  • М. В. Паўлаў, І. В. Паўлаў. Айчынныя браняваныя машыны 1945—1965 гг.. — Масква: Техинформ, 2009. — № 8. — С. 56.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]