Перайсьці да зьместу

Сьцяпан Шыманскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьцяпан Шыманскі (2 кастрычніка 1896, Берасьце — ?) — беларускі грамадзкі і культурна-асьветніцкі дзеяч.

Скончыў Берасьцейскую мужчынскую гімназію ў 1917 годзе і 2-ія Віленскія беларускія настаўніцкія курсы ў 1919 годзе.

З 1 кастрычніка 1919 году працаваў настаўнікам беларускай пачатковай школы ў вёсцы Высокая Ліпа Баранавіцкага павету (сёньня ў Нясьвіскім р-не). Зьяўляўся школьным інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Баранавіцкім павеце.

Заснаваў беларускі тэатральны гурток у фальварку шляхціча Будлеўскага.

Паводле непацьверджаных зьвестак арыштаваны палякамі напачатку 1920 году.