Сьцяг Сэйшэлаў
Выгляд
Дзяржаўны Сьцяг Сэйшэлаў — прыняты 18 чэрвеня 1996 году. Блакітны колер на сьцягу адлюстроўвае неба і мора, якія атачаюць Сейшэльскія астравы, жоўты — сонца, якое надае лёгкасць быцця, чырвоны колер адлюстроўвае ў сымбалічнай форме адзінства людзей і іх імкненне працаваць дзеля міру, адзінства і любові, белы ўяўляе вяршэнства права, зялёны — зямлю і навакольную жывую прыроду.