Сьцяг Каменскага
Выгляд
Сьцяг Каменскага | |
Каменскае | |
Прапорцыі | 1:1 |
---|---|
Прыняты | 25 сьнежня 1998 |
Дызайн | дзьве аднольнавыя вэртыкальныя паласы малінавага й жоўтага колераў |
Сьця́г Каме́нскага — адзін з афіцыйных сымбаляў места Каменскага Днепрапятроўскае вобласьці, зацьверджаны 25 сьнежня 1998 року рашэньнем Днепрадзяржынскае мескае рады.
Апісаньне сьцяга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг уяўляе сабою квадратную палатніну, што падзеленая па вэртыкалі на дзьве роўныя паласы малінавага і залатога колераў. Малінавы колер паказвае на гістарычнае мінулае места, паўтарае колер сьцяга Кадацкае паланкі, у якую ўваходзілі вёскі Раманковае, Каменскае й Трытузнае, нашчадкам якіх ёсьць сучаснае места Каменскае. Золата ёсьць сымбалем багацьця, дабрабыту і шчодрасьці.
Урачыстая харугва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урачыстая харугва ўяўляе сабою спалучэньне сьцяга места з выяваю герба, які разьмешчаны ў цэнтры сьцяга.