Перайсьці да зьместу

Сынці-поп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Synthpop
Стылістычнае паходжаньнедыска, поп-музыка, пост-панк, новая хваля
Паходжаньнедругая палова 1970-х
Тыповыя інструмэнтысынтэзатар, драм-машына, бас-гітара, гітара
Папулярнасьць1980-я
Вытворныя формыэлектра, Hi-NRG, Electronic body music, гаўс, тэхна, хардкор-тэхна, эўрадэнс, электра-гаўс
Лягатып Вікісховішча Synth-pop ў Вікісховішчы

Сынці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сынтэзатар зьяўляецца галоўным інструмэнтам. У той час як большасьць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сынтэзатараў, сынт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозьніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.

Гэтымі асаблівасьцямі зьяўляюцца: штучнасьць гуку (сынтэзатары больш не імітуюць гучаньне рэальных музычных інструмэнтаў), акцэнт на мэханічных рытмах, выкарыстаньне вакалу ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжаньню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элемэнтаў. Форма кампазыцыі сынт-поп песень не адрозьніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную й навукова-тэхнічную тэмы.

У больш шырокім сэнсе сынці-поп — музычная сцэна пачатку й сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сынтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].

  1. ^ Елена “aresha” Соболевская. Синт-поп как направление электронной музыки (рас.). LiveSound.byПраверана 2020-01-15 2007 г. Архіўная копія ад 2008-01-06 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]