Перайсьці да зьместу

Сцэнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сцэна́р — літаратурна-драматычны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кіна- або тэлефільму. Сцэнар у кінэматографе, як правіла, нагадвае п’есу і падрабязна апісвае кожную сцэну і дыялёгі пэрсанажаў. Часам сцэнар уяўляе сабой адаптацыю асобнага літаратурнага твора для кінэматографа, часам у гэтым выпадку аўтар рамана бывае і аўтарам сцэнара (сцэнарыстам). Сцэнарыст — гэта чалавек, які піша сцэнар да фільму. Часам шматлікія сцэнарысты занятыя ў напісаньні аднаго і таго ж сцэнару, перш чым рэжысэр абярэ лепшы. Неабавязкова аўтар кнігі становіцца сцэнарыстам пры яе экранізацыі. Гэтая праца звычайна аддаецца сцэнарысту.