Старая ратуша (Браціслава)
Стара́я ра́туша ў Брацісла́ве — адно з найстарэйшых збудаваньняў гораду і найстарэйшая ратуша Славаччыны.
Браціслаўская ратуша збудавана ў гатычным стылі. Вежа датуецца XIII стагодзьдзем, а прыбудова ратушы была завершана да XV стагодзьдзя. Пасьля землятрусу 1599 году ратуша была рэканструявана ў стылі рэнэсансу, а пасьля пажару ў XVIII стагодзьдзя былі дададзеныя элемэнты барока. У 1912 годзе да вежы ратушы было прыбудаванае крыло, якое спалучала стылі нэаготыкі і нэарэнэсансу.
Ратуша выкарыстоўвалася як месца для гарадзкога савету ў XV—XIX стагодзьдзях. Таксама ў будынку ў розныя часы знаходзіліся архіў, мынца і турма. У 1809 годзе пры наступленьні войска Напалеона ў ратушу трапіла пушачнае ядро, якое захоўваецца ў будынку дагэтуль.
У цяперашні час у Старой ратушы разьмешчаны музэй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |