Павал Курлоў: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Павел_Рыгоравіч_Курлоў?oldid=659180 |
д робат дадаў: be:Павел Рыгоравіч Курлоў |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[Катэгорыя:Губэрнатары Менскай губэрні]] |
[[Катэгорыя:Губэрнатары Менскай губэрні]] |
||
[[be:Павел Рыгоравіч Курлоў]] |
|||
[[cs:Pavel Kurlov]] |
[[cs:Pavel Kurlov]] |
||
[[ru:Курлов, Павел Григорьевич]] |
[[ru:Курлов, Павел Григорьевич]] |
Вэрсія ад 16:11, 29 студзеня 2011
Павал Курлоў | |
Павел Григорьевич Курлов | |
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1860 |
---|---|
Дата сьмерці | 20 чэрвеня 1923 |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Узнагароды |
Павел Рыгоравіч Курлоў (1860—1923) — расейскі дзяржаўны дзяяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. У 1879 годзе скончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча. Служыў у лейб-гвардыі Конна-гренадэрскага палка, у Таўрагенскай, Бакінскай, Пецярбурскай брыгадах памежнай варты.
У 1888 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію, служыў у пракурорскім наглядзе. Прыкамандзіраваны да пракурорскага нагляду Маскоўскай вайсковай акругі. З 1890 у ведамстве Міністэрства юстыцыі (таварыш пракурора Кастрамскога, Цьвярскога, Уладзімерскага, Маскоўскага акруговых судоў). У 1891 звольнены з ваеннай службы. З 1899 пракурор пры Валагодзкай акруговым судзе, з 1900 намесьнік пракурора Маскоўскай судовай палаты.
З 1903 году — Курскі віцэ-губэрнатар. З 1905 года менскі губэрнатар. Губэрнатарства яго прыйшлося на час рэвалюцыі 1905 году. Курлоў душыў рэвалюцыйныя выступленьні, на яго жыцьцё было некалькі замахаў.
З 1906 г. чалец Савета міністра ўнутраных спраў. У красавіку-жніўні 1907 году — в. а. віцэ-дырэктара дэпартамэнта паліцыі. З 1907 году — начальнік Галоўнага турэмнага кіраваньня міністэрства юстыцыі. З 1909 году — таварыш міністра ўнутраных спраў, загадчык паліцыяй, камандзір асобнага корпуса жандараў. Генэрал-лейтэнант. Пасьля забойства Сталыпіна ў 1911 годзе звольнены ў адстаўку.
У гады Першай сусьветнай вайны быў пры галоўным начальніку забесьпячэньня Паўночна-Заходняга фронту, затым памочнік галоўнага начальніка Дзьвінскага ваеннай акругі па грамадзянскай часткі У 1916 г. на працягу двух месяцаў знаходзіўся на пасадзе таварыша міністра ўнутраных спраў.
Замах на Курлова
Гэта — накід артыкула пра асобу, зьвязаную з Расейскай імпэрыяй. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |