Барыс Давыдавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sk:Boris (Polacké kniežatstvo)
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 12: Радок 12:


[[be:Барыс Давыдавіч]]
[[be:Барыс Давыдавіч]]
[[ru:Борис Давыдович (князь полоцкий)]]
[[sk:Boris (Polacké kniežatstvo)]]
[[sk:Boris (Polacké kniežatstvo)]]

Вэрсія ад 02:04, 26 лістапада 2009

Барыс Давыдавіч (1130-я1186) – полацкі князь (1180 – 1186). Сын Давыда Сьвятаслававіча, пляменьнік Эўфрасіньні Полацкай.

Барыс Давыдавіч не згадваецца захаваўшыміся рускімі і лівонскімі крыніцамі, толькі Васіль Тацішчаў на падставе нібыта зробленай ім выпіскі з Полацкага летапісу паведамляе пад 1217 годам, што Барыс Давыдавіч, ажаніўся другім шлюбам на Сьвятохне, дачке паморскага князя Казімера, жанчыне прыгожай і хітрай, якая хоць і павінна была прыняць праваслаўе, але не адпусціла ад сябе каталіцкага сьвятара. Маючы сына Ўладзімера-Войцэха, яна ненавідзела пасынкаў, Васільку і Вячку, і праз баяраў даводзіла ім думку прасіцца ў бацькі ў Дзьвінскія воласьці. Барыс адпусціў іх са шкадаваньнем, а мачаха, карыстаючыся адсутнасьцю маладых князёў, пачала гнаць адданых ім баяраў і ўзводзіць сваіх адзіназемцаў на пасады вышэйшых дзяржаўных асоб. Незадаволены народ патрабаваў выгнаньня чужынцаў і вяртаньня старэйшых Барысавых сыноў. Тады Сьвятохна ад імя тысяцкага Сімеона, пасадніка Воіна і ключніка Дабрыні, яе галоўных ворагаў, сфальшавала ліст да пасынкаў, пераконваючы іх ськінуць бацьку з пасады, пакараць мачаху і малодшага брата Ўладзіміра. Гэты ліст быў пераданы лёгкавернаму князю Барысу. Заклікалі абвінавачваемых баяраў - яны кляліся ў сваёй невінаватасьці. Але прыхільнікі Сьвятохны, не слухаючы, забілі іх. Шмат хто паверыў паклёпу, але Васілька Барысавіч знайшоў спосаб выкрыць паклёп мачахі. У дзень Спаса народ паўстаў па гуку вечавага звана, узяў Сьвятохну пад варту, забіў або выгнаў усіх памаран і, не зрабіўшы ніякага зла князю Барысу, адправіў баяраў за яго сынам Васількам.

Гэтыя акалічнасьці выклікаюць шмат спрэчак. Па-першае, ёсьць меркаваньне, што гэта не рэчаісныя падзеі, а гістарычны памфлет Тацішчава на нямецкае засільле пры расейскім імпэратарскім двары ў яго час. Па-другое, калі ўсёж-такі гэта рэчаісныя падзеі, ў якім годзе яны насамрэч адбыліся. Магчыма, падзеі былі з нейкай нагоды толькі запісаныя ў летапісе пад 1217 годам, а адбыліся раней. Гэта даволі верагодна, бо вядома, што пасьля сьмерці Ўладзімера ў 1216 годзе полацкім князем быў Васілька, а не Барыс Давыдавіч, а пасьля Васількі пачалося смаленскае панаваньне ў Полацку. Таму, магчыма, што Барыс князяваў да Ўладзімера, гэта значыць пасьля Ўсяслава. Па-трэцяе, шмат у якіх радаводах сыноў Барыса Давыдавіча – Васільку і Вячку, атаясамліваюць з такімі вядомымі асобамі як Усевалад Герцыкскі і Вячка Кукенойскі. Гэта асабліва спрэчна ў выпадку з Васількам Барысавічам - Усеваладам Герцыкскім.