Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Гімн Кэдмана == |
== Гімн Кэдмана == |
||
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]] |
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]] |
||
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm аўдыёвэрсія]<ref>[[Image:Loudspeaker.svg|11px]] The Norton Online Archive of English Literature,''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, |
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm аўдыёвэрсія]<ref>[[Image:Loudspeaker.svg|11px]] The Norton Online Archive of English Literature,''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў. |
||
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.<ref>[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/beu38?OpenDocument Бэўвульф // [[Дзеяслоў]] №1 (№38) студзень-люты 2009]</ref> |
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.<ref>[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/beu38?OpenDocument Бэўвульф // [[Дзеяслоў]] №1 (№38) студзень-люты 2009]</ref> |
Вэрсія ад 03:10, 14 кастрычніка 2009
Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (ст.-англ: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй сьв. Гільдай (657—680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся нейкі чалавек й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]
Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.
Гімн Кэдмана
«Гімн Кэдмана» (аўдыёвэрсія[3]) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.[4]
Нартумбрыйскі дыялект
|
Транскрыпцыя з мовы арыгіналу
|
Пераклад на беларускую [5]
|
Крыніцы
- ^ Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV
- ^ Библиотека Якова Кротова // Словарь святых
- ^ The Norton Online Archive of English Literature,Cædmon's Hymn recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).Online, accessed 26 April 2006.
- ^ Бэўвульф // Дзеяслоў №1 (№38) студзень-люты 2009
- ^ Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў // Наша Вера
Вонкавыя спасылкі
- Гісторыя Бэды аб Кэдмэне (анг.)
- «Царкоўная гісторыя народу англаў» Бэды (рас.)
- «Песьня сьмерці» Бэды (анг.)